Махамед Нагіб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Махамед Нагіб (нар. 20 лютага 1901 — 29 жніўня 1984) — першы прэзідэнт рэспублікі Егіпет пасля рэвалюцыі 1952 года.
Remove ads
Біяграфія
У пачатку 20-х пераехаў з Хартума ў Каір, дзе спачатку працаваў ахоўнікам, а затым паступіў на службу ў войска. Нагіб пабудаваў даволі ўдалую ваенную кар’еру, да 1940 года зрабіўся адным з найбольш высокапастаўленых егіпецкіх вайскоўцаў. Тым не менш, ён не заслугоўваў палітычнага даверу караля і двойчы спрабаваў падаць у адстаўку. Абодва разы кароль не задаволіў яго прашэнне. У 1948 годзе удзельнічаў у вайне з Ізраілем.
У 1949 годзе Нагіб таемна ўступіў у рух «Свабодныя афіцэры» , які склаў ядро апазіцыі каралю. 23 ліпеня 1952 года сумесна з Гамаль Абдул Насерам і Анварам Садатам Нагіб ажыццявіў у Егіпце ваенны пераварот , вядомы як Ліпеньская рэвалюцыя. 18 чэрвеня 1953 года Нагіб зрабіўся першым прэзідэнтам Егіпта.
Аднак адразу ж пасля прыходу да ўлады пачаліся спрэчкі з нагоды новага курсу Егіпта, у выніку ўжо ў 1954 рашэннем Савета рэвалюцыйнага кіраўніцтва Нагіб быў зняты з паста. Насер, у прыватнасці, прад’явіў яму абвінавачванні ў дыктатарскіх амбіцыях.
Remove ads
Зноскі
- Muhammad Naguib // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #124828450 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads