Махафалі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Махафалі
Remove ads

Махафалі (малаг.: Mahafaly, літаральна «тыя, хто ствараюць забароны» або «пазбаўленыя забарон») — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць паўднёвы захад Мадагаскара. Агульная колькасць — 437 000 чалавек.[1]

Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...

Махафалі жывуць у самым засушлівым рэгіёне Мадагаскара, што абумовіла распаўсюджанне самых розных гаспадарчых заняткаў (сельская гаспадарка, паляванне, збіральніцтва, лоў рыбы, рамяство), паколькі ніводны з іх не можа стала забяспечваць патрэбы насельніцтва. У адрозненне ад іншых малагасійцаў, махафалі не прытрымліваюцца шматлікіх забарон фады, таму ахвотна наймаюцца на працу, не папулярную сярод прадстаўнікоў іншых груп. Многія працуюць на шахтах за межамі свайго рэгіёна.

Размаўляюць на дыялекце малагасійскай мовы.

Большасць махафалі прытрымліваецца традыцыйных рэлігійных вераванняў. Асаблівую ролю маюць пахавальныя культы і культ продкаў. Шануюцца святыя лясы і гаі. Махафалі вядомыя будаўніцтвам выдатна аздобленых магільняў і разьбой драўляных ідалаў алуалу.

Таксама распаўсюджана хрысціянства (25 % вернікаў).

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads