Баравухскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бараву́хскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — горад Наваполацк (не ўваходзіць у склад).
Значная частка тэрыторыі сельсавета фактычна з’яўляецца прыгараднай зонай Наваполацка, дзейнічаюць маршруты гарадскога транспарту Наваполацка.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Махіроўскі сельсавет у складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Махірова. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баравуха. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 7 чэрвеня 1968 года сельсавет перайменаваны ў Баравухскі з цэнтрам у вёсцы Баравуха I[1]. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Салоніцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Пагіршчына і Чарнешчына)[2]. 2 лістапада 1972 года ў гарадскую мяжу Полацка ўключана вёска Пагіршчына[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 23 населеныя пункты[4]. 15 сакавіка 2000 года цэнтр сельсавета — вёска Баравуха-1 — і пасёлак Міжрэчча перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Наваполацкага гарсавета[5]. 15 чэрвеня 2000 года цэнтр сельсавета — вёска Баравуха-1 атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу і перайменавана ў Баравуху[6]. 23 верасня 2008 годзе на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Сонечны[7]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Адамоўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: аграгарадок Кушлікі, вёскі Адамова, Балдышы, Галякова, Заполле, Крумплева, Кулікова, Мётлы, Мікуліна, Навінне, Падазерцы, Плігаўкі, Райкова, Струбкі, Фёдарава, Церасполле і Якубенкі)[8]. 23 сакавіка 2016 года скасавана вёска Цюлькі[9]. 22 лютага 2019 года гарадскі пасёлак Баравуха і пасёлак Міжрэчча ўключаны ў склад Наваполацка[10].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў, без Баравухі і Міжрэчча, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Наваполацкага гарсавета) — 1008 чалавек[11], з іх 85,6 % — беларусы, 11,8 % — рускія, 1,0 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1551 чалавек[13].
Населеныя пункты
Баравухскі сельсавет уключае 36 населеных пунктаў:
- Адамова
- Ахотніца
- Балдышы
- Галякова
- Гамзялёва
- Гаравыя
- Гваздова
- Глінішча
- Залессе
- Залоззе
- Заполле
- Калектыўная
- Копцева
- Крумплева
- Кулікова
- Кушлікі
- Махірова
- Мётлы
- Мікуліна
- Навінне
- Падазерцы
- Падзвінне
- Плігаўкі
- Пярханшчына
- Райкова
- Раштова
- Ропна
- Стаськова
- Станцыя Рапнянская
- Струбкі
- Фёдарава
- Церасполле
- Чарнешчына
- Шалашына
- Якубенкі
Зноскі
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка некаторых населеных пунктаў Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад 2 лістапада 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
- Решение Витебского областного Совета депутатов № 41 от 15 июня 2000 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2019. Праверана 18 ліпеня 2021.
- Перечень наименований, присвоенных географическим объектам 2006—2008 Архівавана 18 ліпеня 2021.. maps.by.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads