Мацвей Мацвееевіч Гусеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мацвей Мацвееевіч Гу́сеў (16 (28) лістапада 1826, Вятка — 10 (22) красавіка 1866, Берлін) — рускі астраном, адзін з пачынальнікаў астрафізічных даследаванняў.

Хуткія факты Мацвей Мацвееевіч Гусеў, Дата нараджэння ...

Нарадзіўся ў горадзе Вятка (Расія). У 1847 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. З 1850 года працаваў у Пулкаўскай астранамічнай абсерваторыі. З 1852 года памочнік дырэктара Віленскай астранамічнай абсерваторыі.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

М. М. Гусеў адным з першых наладзіў фатаграфаванне паверхні Сонца і Месяца з мэтай даследавання астрафізічных з’яў. Выкарыстаў матэматычныя метады даследавання, заснаваныя на дакладным вымярэнні фотаздымкаў. Займаўся вывучэннем уласнага руху зорак, пытаннямі ўліку рэфракцыі, назіраннямі метэарытных патокаў і інш.

М. М. Гусеў у 1860 годзе заснаваў часопіс «Вестник математических наук» — першае ў Расіі перыядычнае выданне фізіка-матэматычнага кірунку. Пераклаў на рускую мову 3-і том «Космасу» А. Гумбальта.

Remove ads

Памяць

У гонар М. М. Гусева названы кратар на Марсе.

Зноскі

  1. CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 2 жніўня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q60909659'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1127581'></a>
  2. Гусев Матвей Матвеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads