Мацеевічы (гарадзішча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мацеевічы — археалагічны помнік, гарадзішча V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э. каля в. Мацеевічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Хуткія факты Мацеевічы, Краіна ...

Апісанне

За 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе р. Таль, на ускрайку леса, ва урочышчы Гарадок.

Вышыня над летнім межанным узроўнем вады ў рацэ 4 -5 м. Пляцоўка авальная, памерам 40 х 55 м, выцягнута з усходу на захад. Па краі ўмацавана валам вышынёй каля 1 м, шырынёй у ніжняй частцы 5 -8 м. Акрамя яго з усходу, поўдня і захаду на пляцоўцы былі 2 рады валоў вышынёй 1,5 - 2,5 м, шырынёй 5 - 6 м і равоў глыбінёй да 2 м. З паўднёвага боку прасочаны ўваход на гарадзішча шырынёй 2м. Пляцоўка пашкоджана ямамі, яе краі, схілы, валы параслі кустамі і рэдкімі дрэвамі.

Remove ads

Даследаванні

Адкрыў і абследстваў у 1930 г. А. Рынейскі, абследавала ў 1985 годзе Т. С. Бубенька. Культурны пласт 0,3 - 0,4 м. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads