Талька (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Та́лька[2][3], Гарэлецкі канал[2][3], мясцовая назва Таль — рака ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 32 км. Плошча вадазбору 341 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Пачынаецца на меліяраваным балоце Гала за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Ліпнікі Навасёлкаўскага сельсавета, вусце за 1,8 км на поўнач ад вёскі Талька. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Рэчышча Талькі каналізаванае. Асноўны прыток: Суцінка (справа).

Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads