Мацей Струміла
(XV ст.) староста медніцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мацей Струміла (каля 1410 — да 1489[3]) — староста медніцкі.
Паходзіў з мазавецкай шляхты гербу «Дуброва», сын Пашкі Струмілы (пам. 1435/1436), аднаго са шматлікіх уладальнікаў Дмошына ў Вышаградскай зямлі . Службу ў Вялікім княстве Літоўскім, напэўна, пачаў у апошнія гады ўладарства вялікага князя Вітаўта, калі велікакняжацкім пасцельнічым быў яго брат Юшка Струміла[4][5].
Упершыню згаданы паміж 1440—1443 гадамі ў Кнізе данін вялікага князя Казіміра, калі віленскі ваявода Даўгірд надае братам Пятрашку і Мацьку Струмілам «шесть чоловеков Боривойнишки» ў Медніцкай воласці, якіх раней трымаў іх брат Юшка Струміла. Таксама Пятрашка і Мацька разам атрымалі ў спадчыну па бацьку Цеханавец.[6]
Пачынальнік роду Цеханавецкіх. Меў сыноў Якуба, Мікалая, Станіслава і Яна.[3]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads