Машканскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Машка́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Машканы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Багушэўскага раёна. 8 ліпеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 12 лютага 1935 года сельсавет у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Сенненскага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Застадольскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Бікава, Госмірава, Застадолле і Парнева)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Машканскага сельсавета 12 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Обальскага сельсавета (20 населеных пунктаў: вёскі Вуглы, Дубаўцы, Замошша, Кадукова, Казлы, Канстантова, Карчэўшчына, Кругляны, Марцінаўка, Масяйкі, Обаль, Раманаўка, Рудкоўшчына, Слабада, Станькі, Стрыгі, Ходараўка, Цеплякі, Чудня і Ярошкі)[3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2209 чалавек[4], з іх 91,4 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1739 чалавек[6].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads