Машчонава
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Машчо́нава[1] (трансліт.: Maščonava, руск.: Мощёново) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, у 1858 годзе ўласнасць С. Макарэвіча. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. Упамінаецца ў 1879 годзе пры перапісе населеных пунктаў Блонскага праваслаўнага прыходу.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Remove ads
Насельніцтва
- 1858 год — 55 жыхароў
- 1897 год — 22 двары, 136 жыхароў
- 1908 год — 111 жыхароў
- 1917 год — 19 двароў, 119 жыхароў
- 1960 год — 104 жыхары
- 2002 год — 15 двароў, 25 жыхароў
- 2009 год — 43 жыхары
- 2019 год — 35 жыхароў[2]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads