Мая Міхайлаўна Яніцкая

мастацтвазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мая Міхайлаўна Яніцкая (22 мая 1931(1931-05-22), Валянцінава, Барысаўскі раён15 кастрычніка 2025(2025-10-15), Мінск) — беларуская мастацтвазнавец. Спецыялістка па гісторыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Кандыдат мастацтвазнаўства (1974)[4].

Хуткія факты Мая Міхайлаўна Яніцкая, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Усесаюзны завочны інстытут савецкага гандлю ў Маскве (1955), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі па спецыяльнасці выяўленчае мастацтва (1970). У 1971-1974 гадах малодшая навуковая супрацоўніца ІМЭФ НАН Беларусі, у 1974-1977 гадах у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» (у 1975-1976 гадах загадчыца рэдакцыі «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі»). З 1978 года старшая навуковая супрацоўніца ІМЭФ НАН Беларусі, з 1991 — Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны, з 1997 — рэдакцыі мультымедыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры.

Абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Беларускае мастацкае шкло (16 — першая палова 19 ст.)»[4].

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1975 года[4].

Памерла 15 кастрычніка 2025 года[5].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Даследчыца гісторыі беларускай культуры, у тым ліку дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Аўтарка кніг «Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.)» (1977), «Вытокі шкларобства Беларусі» (1980), «Фёдар Зільберт» (1980, творчы партрэт мастака-кераміста), «Беларускае мастацкае шкло XIX — пачатку XX стст.» (1984), «Людміла Мягкова» (1984, творчы партрэт мастака), «Гісторыя шкляной вясёлкі» (1986), «Художественное стекло Со­ветской Белоруссии» (1989). Першая аўтарка фундаментальных артыкулаў па гісторыі роз­ных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастац­тва ў шэрагу энцыклапедычных выданняў. Адна з аўтараў, навуковых рэдактараў і член рэдкалегіі «Збору помнікаў гісторыі і культу­ры Беларусі» (1984-1988) і серыйнага навуковага выдання «Вяртанне-1», «Вяртанне-2», «Вяртанне-3», «Вяртанне-4» (1992-1997), адна з аўтараў «Гісторыі беларускага мастац­тва» (т. 1-6, 1987-1994), а таксама першага мультымедыйнага выдання Беларускага інстытута праблем культуры «Беларуская куль­тура. Лепшыя старонкі: Іканапіс. Традыцыйны касцюм. Архітэктура. 100 рарытэтаў з музеяў Беларусі» (2000). Аўтарка шматлікіх артыкулаў у перыядычных выданнях Беларусі і Расіі, прысвечаных агляду выстаў розных відаў сучаснага беларускага мастацтва, аналізу твораў персанальных выстаў сучасных мастакоў Беларусі, а таксама складальнік каталогаў гэтых выстаў. Складальніца раздзела «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» да альбома-каталога «Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя» (2003).

Remove ads

Бібліяграфія

  • Гісторыя шкляной вясёлкі. Мінск, 1986.
  • Беларускае мастацкае шкло XIХ — пачатак XХ ст. Мінск, 1984.
  • Вытокі шкларобства Беларусі. Мінск, 1980.
  • Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мінск, 1977.
Удзел у калектыўных працах
  • В граде Слуцке: [слуцкія паясы: фотаальбом]. Мінск, 2006.
  • Вяртанне; Вяртанне-2; Вяртанне-3: дакументы і архіўныя матэрыялы па праблемах пошуку і вяртання нацыянальных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 1992; 1994; 1996.
  • Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. Мінск, 1987—1994.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск, 1984—1988.

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 22 мая 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  3. Národní autority České republiky Праверана 8 лістапада 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  4. Памерла славутая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая . Радыё Свабода (7 лістапада 2025). Праверана 10 лістапада 2025.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads