Маё сэрца біцца перастала

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Маё сэрца біцца перастала» (фр.: «De battre mon cœur s'est arrêté»[9]) — фільм 2005 года рэжысёра Жака Адзіяра[10], рэмейк амерыканскага незалежнага фільма Джэймса Тобэка  (англ.) — «Пальцы  (англ.)» 1978 года[11]. Прэм'ера фільма ў Францыі адбылася 16 сакавіка 2005 года[12][13].

Remove ads

Сюжэт

Тама дваццаць восем гадоў і яму наканавана працягваць бацькаў бізнес — займацца цёмнымі, паўкрымінальнымі кантрактамі з нерухомасцю. Але выпадковая сустрэча дае надзею, што ён зможа, як маці, канцэртаваць як піяніст. Ён пачынае сур’ёзна рыхтавацца да праслухоўвання і займаецца з віртуознаю кітайскаю піяністкаю. Яна ані не гаворыць па-французску, музыка — адзіны сродак іх дачыненняў. Жаданне перамен прыводзіць да таго, што ён пачынае мроіць пра ўзнёслае каханне… Але пакуль што Тома прыходзіцца жыць двайным жыццём — днём ён іграе на раялі, а вечарамі, узброіўшыся бейсбольнаю бітаю, дапамагае бацьку выбіваць грошы з даўжнікоў і выганяць нелегальных эмігрантаў з неарэндаваных кватэр.

Remove ads

У ролях

Больш інфармацыі Акцёр, Роля ...

Узнагароды і намінацыі

Узнагароды

  • 2006 — Прэмія Брытанскай кінаакадэміі за найлепшы фільм не на англійскай мове (Паскаль Кашэтэ, Жак Адзіяр).
  • 2005 — Прыз «Срэбны мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю за найлепшую музыку (Аляксандр Дэпля́).
  • 2006 — Восем прэмій «Сезар»: найлепшы фільм (Жак Адзіяр), найлепшы рэжысёр (Жак Адзіяр), найлепшая мужчынская роля другога плана (Нільс Арэструп), найлепшая акцёрка, якая падае надзеі (Фам Ліньдан), найлепшая музыка да фільма (Аляксандр Дэпля), найлепшы адаптаваны сцэнарый (Жак Адзіяр, Таніна Бенаквіста), найлепшы мантаж (Жульет Вельфлінг), найлепшая аператарская работа (Стэфан Фантэн).
  • 2006 — Прэмія Французскага сіндыката кінакрытыкаў за найлепшы фільм (Жак Адзіяр).
  • 2006 — Прэмія «Люм’ер» за найлепшы фільм (Жак Адзіяр).

Намінацыі

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0411270/ Праверана 8 мая 2016.
  2. http://www.adorocinema.com/filmes/filme-57956/ Праверана 8 мая 2016.
  3. europeanfilmawards.eu Праверана 23 жніўня 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q101244563'></a>
  4. http://www.imdb.com/title/tt0411270/fullcredits Праверана 8 мая 2016.
  5. Meline Toumani. The 60-Day Course in Perfect Fake Piano Playing (англ.). The New York Times (10 ліпеня 2005).
  6. De battre mon coeur s'est arrete. web.archive.org (23 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 20 студзеня 2024.
  7. Lumiere. lumiere.obs.coe.int. Праверана 20 студзеня 2024.
  8. Beat That My Heart Skipped (The) de Jacques Audiard (2004) - Unifrance. en.unifrance.org. Праверана 20 студзеня 2024.
  9. De battre mon cœur s\'est arrêté (The Beat That My Heart Skipped) (2005) - JP Box-Office. www.jpbox-office.com. Праверана 20 студзеня 2024.
    Remove ads
    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads