Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
юбілейны медаль From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1969 года.
Remove ads
Апісанне медаля
Медаль «За доблесную працу (За вайсковую доблесць)». У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» выраблена з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На вонкавым боку медаля на матавым фоне размешчаны рэльефны профільны малюнак У. І. Леніна, звернуты налева. У ніжняй частцы — дата «1870—1970».
На адваротным боку медаля на матавым фоне размешчаны: у верхняй частцы па акружнасці надпіс «За доблесную працу» або «За вайсковую доблесць», пад ёй малюнак сярпа і молата і надпіс «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна». У ніжняй частцы — маленькая пяціканцовая зорка.
На медалях, адчаканеных для ўзнагароджання замежных грамадзян, надпісы на рэверсе медаля адсутнічаюць.
Бакі медаля абрамлены борцікам.
Remove ads
Прадстаўленне да ўзнагароды
Юбілейны медаль у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна заснаваны ў двух найменняў:
- «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»;
- «За вайсковую доблесць. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна».
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads