Медаль да стагоддзя БНР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Медаль да стагоддзя БНР
Remove ads

Медаль да стагоддзя БНР — узнагарода Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, зацверджаная 23 сакавіка 2018 года. Агулам медалём узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа.

Хуткія факты Медаль да стагоддзя БНР, Краіна ...
Remove ads

Падставы для ўзнагароджання

Згодна са сваім статутам, медаль уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акта 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Медаль уручаецца:

  • Асобам, якія адзначыліся на ніве змагання за волю і незалежнасць Беларусі,
  • Выбітным грамадскім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа,
  • Замежнікам, якія спрычыніліся да даследаванняў і папулярызацыі Беларусі ў свеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Remove ads

Апісанне

Медаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыяметрам 38,61 мм[1].

На аверсе выбітыя выява герба «Пагоня», скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі».

Thumb
Рэверс

На рэверсе выбіты надпіс: «100 гадоў БНР», даты «1918» і «2018», лаўровы вянок і беларускі шасціканцовы крыж.

Стужка медаля складаецца з вертыкальных палосаў наступных колераў і размешчаных у наступным парадку: шырокая белая, вузкая чорная, шырокая чырвоная, вузкая чорная, шырокая белая. Наверсе стужкі замацаваная бронзавая планка з надпісам «B.N.R.» Шырыня стужкі — 34 мм.

Да медаля дадаецца афіцыйны дыплом на беларускай мове або на беларускай і англійскай мовах.

Remove ads

Узнагароджаныя

Thumb
У. Арлоў узнагароджвае Б. Пятровіча медалём «100 гадоў БНР» ад імя старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы

Агулам узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа. Сярод іх палітыкі і грамадскія дзеячы; ветэраны беларускага незалежніцкага руху і палітычныя вязні.

Сярод узнагароджаных:[2]

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads