Шчамяліца мякенькая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шчамяліца мякенькая[1], медуніца мякенькая (Pulmonaria mollis) — кветкавая расліна роду Медуніца (Pulmonaria) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным, у верхняй частцы ліпкім ад залозістых валаскоў сцяблом вышынёй 20—40 см і кароткім тоўстым карэнішчам з пучком шнурападобных прыдатачных каранёў. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Прыкаранёвае лісце буйное, эліптычнае, мяккаапушанае, рэзка звужана ў крылаты чаранок; сцябловае — сядзячае, прадаўгаватае, у шмат разоў вузейшае і карацейшае за прыкаранёвае. Кветкі буйныя з фіялетава-сінім або блакітным вяночкам, з пяццю пялёсткамі, сабраны ў густыя завіткі. Плод — яйкападобны, амаль голы арэшак.
Remove ads
Пашырэнне
Лесастэпавы сярэднееўрапейскі і сібірскі від. У Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах еўрапейскага эксклава. Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы на ўзгорках, лясныя паляны, горныя хмызнякі, берагі рэк і ручаёў. Расце невялікімі групамі або адзінкавымі экземплярамі.
Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[2].
Асаблівасці біялогіі
Цвіце ў красавіку—маі, пладаносіць у маі—чэрвені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[2].
Выкарыстанне
Дэкаратыўная, лекавая і меданосная расліна.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Медуница мягкая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads