Медыцынская секцыя Інбелкульта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Медыцынская секцыя Інбелкульта
Remove ads

Медыцынская секцыя — секцыя Інбелкульта, якая дзейнічала з красавіка 1924 года. Да 1925 года называлася медыка-ветэрынарнай[1].

Thumb
Прэзідыум Медыцынскай секцыі (злева направа): Іван Іванавіч Цвікевіч, Міхаіл Іванавіч Барсукоў, Павел Віктаравіч Трамповіч. 1926

Мела 6 камісій: склеромную, валляковую, гельмінталагічную, па вывучэнню санітарнага быту Беларусі, антрапалагічную, тэрміналагічна-медыцынскую. У секцыі працавалі вядомыя вучоныя М. Б. Кроль, В. А. Лявонаў, С. М. Рубашоў, I. Т. Цітоў і інш. Работай секцыі кіраваў наркам аховы здароўя БССР М. I. Барсукоў[1].

Асноўныя кірункі даследаванняў: вывучэнне краявой паталогіі (склеромы, эндэмічнага валляку, гельмінтозаў), санітарных умоў жылля і быту, пытанняў харчавання працоўных, зніжэння дзіцячай смяротнасці, хімічнага саставу і магчымасцей выкарыстання прыродных крыніц і гразей Беларусі для клінічных мэт і г. д[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Інстытут беларускай культуры // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads