Павел Віктаравіч Трамповіч
беларускі палітык, медык (1888—1956) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́вел Ві́ктаравіч Трампо́віч (1 чэрвеня 1888, Пскоў — 1956, Кіеў) — беларускі грамадскі дзеяч, навуковец і дыпламат.
Генеральны консул Беларускай Народнай Рэспублікі ў Кіеве (16 чэрвеня 1918 — 30 кастрычніка 1918). Кандыдат медыцынскіх навук. Дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. Прафесар Вінніцкага медыцынскага інстытута.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Пскове, дзе сям’я Трамповічаў жыла праз удзел дзеда ў паўстанні 1863—1864 гадоў, які з сям’ёй быў высланы з Вільні ў Віцебск, а неўзабаве ў Пскоў.
У 1908 годзе паступіў у Псіханеўралагічны інстытут пры Пецярбургскім універсітэце. Але праз арышты за ўдзел у дэманстрацыях вымушаны быў у 1910 годзе эміграваць у Германію. Пасля двух гадоў вучобы на медыцынскім факультэце Баварскага ўніверсітэта перавёўся ў Кіеўскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра ў 1912 годзе на медыцынскі факультэт.
З пачаткам Першай сусветнай вайны быў накіраваны на Паўднёва-Заходні фронт. У 1914—1916 гадах працаваў малодшым ардынатарам Кіеўскага шпіталя. Дзяржаўныя экзамены на медыцынскім факультэце здаў у красавіку 1917 года, пасля чаго атрымаў прызначэнне ў хірургічнае аддзяленне Кіеўскага чыгуначнага шпіталя, пазней — 1-га шпіталя Усерасійскага земскага саюза, дзе прайшоў шлях ад ардынатара да галоўнага лекара.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года аднавіў кантакты з беларускімі арганізацыямі, праводзіў агітацыйную і асветніцкую працу. У красавіку 1918 года прыбыў у Менск, дзе ўвайшоў у склад Народнага Сакратарыята БНР. Але ўжо ў пачатку чэрвеня 1918 года ён быў накіраваны ў Кіеў з задачай дасягнуць праз нямецкага пасла прызнанне Германіяй незалежнасці і ўрада БНР. У Кіеве далучыўся ў склад дэлегацыі БНР у справе перагавораў з УНР. Рашэнне аб яго накіраванні ў Кіеў з правамі генеральнага консула і дыпламатычнага прадстаўніка пры МЗС Украінскай Дзяржавы Народны Сакратарыят БНР прыняў 15 чэрвеня 1918 года. Ужо 16 чэрвеня 1918 года быў упаўнаважаны на выкананне абавязкаў генеральнага консула БНР у Кіеве з функцыямі дыпламатычнага прадстаўніка. Консульства размясцілася ў Кіеве ў доме № 42 па вуліцы Фундуклееўскай[2].

У 1920—1930-я гады працаваў на кафедры агульнай хірургіі Менскага медыцынскага інстытута.
9 ліпеня 1930 года арыштаваны. 10 красавіка 1931 года асуджаны Калегіяй АДПУ на 5 гадоў ссылкі, артыкуламі 58/4, 7, 10, 11 — шкодніцтва і антысавецкую агітацыю. Прысуд адбываў у Астрахані.
З 1941 года працаваў у Вінніцкім медыцынскім інстытуце. З 1944 года ў Магілёве-Падольскім[3].
Пасля гэтага пераехаў у Кіеў, дзе памёр у 1956 годзе. Пахаваны на Лук’янаўскіх могілках (19 участак, 5 шэраг, 7 месца)[4].
10 чэрвеня 1988 года рэабілітаваны Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларускай ССР[5].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads