Мельхіёр Станіслаў Савіцкі

(пам. 1668) ваявода берасцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мельхіёр Станіслаў Саві́цкі герба «Халева»[1] (? — 4 студзеня 1668, Берасце) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян берасцейскі (1652—1666), ваявода берасцейскі (1666—1668), навуковец і паэт.

Хуткія факты Мельхіёр Станіслаў Савіцкі, 13-ы Кашталян берасцейскі ...
Remove ads

Біяграфія

Быў сынам Альбрэхта і Катарыны. Бацька, сын старосты мельніцкі, пераехаў з Падляшша на Жамойць. Мельхіёр Станіслаў атрымаў грунтоўную адукацыю ў Віленскай акадэміі і званне доктара багаслоўя.

У 1648 годзе браў удзел у элекцыйным сойме ад Жамойцкага княства[2]. Галасаваў за Яна Казіміра Вазу, абранага каралём. Стаў каралеўскім сакратаром. У 1652—1666 гадах паслядоўна быў лоўчым мельніцкім, старостам гарадзенскім і кашталянам берасцейскім.

У 1655 годзе бараніў Берасцейскі замак ад маскоўскіх войскаў пад камандаваннем Урусава і Баратынскага[3].

У часе Шведскага патопу бараніў Берасце да 1657 года, пакуль да горада не прыйшлі аб’яднаныя шведска-сяміградскія Караля Густава і Дзьёрдзя Ракацы. Аблога трывала з 7 да 23 мая.

У 1662 годзе прызначаны камісарам па ацэнцы ўрону, выкліканага ваеннымі дзеяннямі ў Вялікім Княстве Літоўскім. З 1666 года ваявода берасцейскі. Забіты ў часе сойміка ваяводства[1].

Remove ads

Творы

  • Cienie żałobne po jasnych promieniach (вершы; Вільня, 1640)
  • Primitiae honorum B. Josephato Kuncewicz Archiep. Poloc. (Вільня, 1643)
  • Żałoba białych lilij Tryzniańskich (Вільня, 1643)

Сям’я

Жонка — Ганна, дачка Крыштафа Пякарскага.

Дзеці:

  • Антоні, езуіт
  • Караль Пётр, езуіт
  • Дамінік Казімір
  • Крыштаф Марцін
  • Катарына, жонка Яна Юрыя Шуйскага
  • Эмерцыяна, манашка-брыгітка

Зноскі

  1. Svffragia Woiewodztw, y Ziem Koronnych, y Wielk. Xięstwa Litewskiego. Zgodnie na Naiaśnieyszego Iana Kazimierza Obranego Krola Polskiego […]. Dane, między Warszawą, a Wolą, Dnia 17. Listopada, Roku 1648, [b.n.s].
  2. Jacek Płosiński. Wyprawa kniazia Semena Urusowa na Brześć (listopad-grudzień 1655 r.) // Mazowieckie Studia Humanistyczne. — 2003. — В. 9. — Т. 1—2. — С. 5—31. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads