Ціхмянаўская вышыня (мемарыяльны комплекс)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мемарыяльны комплекс «Ціхмянаўская вышыня» — помнік на вышыні імя Леаніда Паўлавіча Ціхмянава каля вёскі Осіпенкі, Віцебская вобласць. Узведзены за 400 м ад вескі, каля дарогі на в. Касцяёва.

Хуткія факты Ціхмянаўская вышыня, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У лютым 1944 года 38 воінаў-мінамётчыкаў занялі пазіцыю на безыменнай вышыні на беразе ракі Чарніца і на працягу 14 гадзін адбівалі атакі праціўніка, які меў 20-разовую перавагу. Калі падаспела падмацаванне, усе абаронцы вышыні былі параненыя. Восем з іх загінулі. За гэты подзвіг камсоргу мінамётнай батарэі 18-гадоваму Сяргею Багамолаву і яго камандзіру Леаніду Ціхмянаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. З тых часоў вышыня мае назву Ціхмянаўскай.

Remove ads

Помнік

У 1973 годзе на вышыні, якой прысвоена імя Л. П. Ціхмянава, пастаўлены помнік (скульптар А. Тарасян, архітэктар З. Озерава). На паўкруглай стэле размешчаны барэльефныя выявы 6 савецкіх воінаў і партызан з аўтаматамі. Стэла ўвянчана 6 штыкамі-абеліскамі. Выявы твараў і рук вырашаны ў абагульненай форме. Пляцоўка, на якой пастаўлены помнік, мае форму паўкруга, выкладзена бетоннымі плітамі. На ёй устаноўлены мінамёт.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads