Мемарыял воінскай славы (Лудчыцы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мемарыял воінскай славы (Лудчыцы)map
Remove ads

Мемарыял воінскай славы — памятная мясціна за 1,5 км ад Лудчыц (Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці). Пабудаваны на Лудчыцкай вышыні, месцы жорсткіх баёў за вызваленне Беларусі ў 1943 і 1944 гадах. Адкрыты 24 чэрвеня 1984 года. Аўтары: скульптары П. Белавусаў і У. Лятун, архітэктары В. Бялянкін і М. Мызнікаў, інжынер Б. Шчарбакоў.

Хуткія факты Мемарыял Воінскай Славы, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Скульптура Баяна

Дамінанта мемарыяла -- пастаўленая на ўзгорку сімвалічная фігура Баяна (вышыня 10 м, сілумін), які апявае подзвіг ваяроў-герояў. Каля падножжа ўзгорку пляцоўка, па краі яе, на авальнага плану сцяне змешчаны гарэльефныя партрэты Герояў Савецкага Саюза, якім гэта званне нададзена за баі на Быхаўшчыне: I. А. Барысевіча, П. Д. Вінічэнкі, С. Іскаліева, У. К. Марцінава, Г. С. Размадзе, Г. Якубава (вышыня каля 3,5 м, бетон, мармуровая крошка); пад партрэтамі на абліцаванай чорным гранітам частцы сцяны імёны і званні герояў. На пляцоўцы размешчана гранітная пліта з бронзавай пяціканцовай зоркай і чашай для запальвання рытуальнага агню і абліцаваная гранітам стэла (вышыня каля 3 м) з інфармацыйным надпісам.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads