Менам-Чао-Прая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Менам-Чао-Прая, Менам, Чаўпхрая (тайск.: แม่น้ำเจ้าพระยา) — рака на паўвостраве Індакітай, самая вялікая ў Тайландзе.
Даўжыня каля 1200 км (ад вытоку галоўнага прытока — ракі Пінг — 1500 км), плошча вадазбору каля 150 тыс. км².
Пачынаецца ў гарах на поўначы краіны, цячэ па Менамскай нізіне, упадае ў Сіямскі заліў Паўднёва-Кітайскага мора, утварае дэльту.
Жыўленне дажджавое, рэжым мусонны. Паўнаводная летам, сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 2700 м³/с.
Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння рысавых палёў. Вядзецца рыбалоўства. Суднаходная на 400 км (ад вусця ракі Пінг), у паводкі на 750 км (ад горада Утарадыт). Сплаўная. У дэльце ракі — горад Бангкок.
Remove ads
Літаратура
- Менам-Чао-Прая // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 283. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads