Акадэмія прыгожых мастацтваў у Варшаве
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акадэмія прыгожых мастацтваў у Варшаве (польск.: Akademia Sztuk Pięknych w Warszawie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова мастацкага профілю з сядзібай у Варшаве.
Remove ads
Гісторыя
У 1816 годзе ў Варшаўскім універсітэце было створана аддзяленне выяўленчых мастацтваў. Пасля закрыцця Варшаўскага універсітэта ў 1831 годзе рускія ўлады стварылі ў 1844 годзе Школу прыгожых мастацтваў. Яе слухачы прымалі актыўны ўдзел у патрыятычных маніфестацыях 1860-1861 гадоў і ў Студзеньскім паўстанні, якое выклікала яе закрыццё ў 1864 годзе. У 1865 годзе яна была адроджана як клас малявання. Клас малявання быў ператвораны ў 1920 годзе ў Гарадскую школу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і жывапісу ў Варшаве. У 1904 годзе зноў была створана Варшаўская школа прыгожых мастацтваў, прафесарамі якой быў сярод іншых Фердынанд Рушчыц. У 1932 годзе школа была ператворана ў Акадэмію прыгожых мастацтваў. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны навучальная ўстанова была адроджана, а ў 1950 годзе аб'яднана з Вышэйшай школай выяўленчага мастацтва - прадаўжальнікам традыцый Гарадской школы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і жывапісу. У той час яна насіла назву Акадэміі мастацтваў. У 1957 годзе ёй зноў прысвоілі назву Акадэміі прыгожых мастацтваў.
Remove ads
Структура
- Факультэт унутранай архітэктуры
- Факультэт графікі
- Факультэт кансервацыі і рэстаўрацыі твораў мастацтва
- Факультэт жывапісу
- Факультэт скульптуры
- Факультэт сцэнаграфіі
- Факультэт медыя-мастацтваў
- Факультэт дызайну
- Факультэт упраўлення візуальнай культурай
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads