Месяцовае мора

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Месяцавае мора — (візуальна) цёмная пляма на паверхні месяцавага дыска.

Агульнае апісанне

Упершыню месяцавыя моры з'явіліся на карце Месяца, складзенай ў 1651 г. італьянскім астраномам Джавані Рычолі і італьянскім фізікам Франчэска Грымальдзі. Вады, як высветлілася пазней, у іх не было, але тэрмін «мора» і прыведзеныя на карце назвы мораў захаваліся па гэты дзень.

Месяцавыя моры з'яўляюцца самымі буйнымі дэталямі рэльефу Месяца. Моры ўяўляюць сабой нізіны (напрыклад, Мора Дажджоў размешчана на 3 км ніжэй навакольнай мясцовасці) з роўным дном, залітыя зацвярдзелай лавай. Застылая лава характарызуецца больш цёмнай афарбоўкай, чым астатняя паверхня Месяца, і менавіта гэтым тлумачыцца шаравата-карычняватае адценне, характэрнае для месяцавых мораў. Моры пакрытыя вулканічнымі пародамі — базальтамі, узрост якіх ацэньваюць у 3 — 4,5 млрд гадоў. Абрысы межаў месяцавых мораў ў пераважнай колькасці выпадкаў круглявыя. Памер вагаецца ад 200 да 1100 кіламетраў у папярочніку. На паверхні месяцавых марскіх раўнін сустракаюцца зморшчыны і невялікія горныя вяршыні больш светлага колеру, якія выступаюць з-пад пласта базальту. Кратэраў на паверхні месяцавых мораў істотна менш, чым на светлых ўзнёслых абласцях — месяцавых мацерыках .

Самая вялікая нізіна названая Акіянам Бур. Яго працягласць за 2000 км. Краявым зонам мораў, якія нагадваюць залівы, а таксама цёмным западзіны ў выглядзе азёр, былі дадзены адпаведныя іх выгляду назвы[1]. Вакол мораў размешчаны кольцападобныя горныя хрыбты. Мора Дажджоў атачаюць Альпы, Каўказ, Апеніны, Карпаты, Юра. Мора Нектару — горы Алтай і Пірэнеі. Мора Усходняе акружана Кардыльерамі і гарамі Рук. У морах часам сустракаюцца ўступы — скіды; самы вядомы ўступ — Прамая Сцяна знаходзіцца каля Мора Аблокаў.

На адваротным баку Месяца мораў значна менш, чым на бачным і яны невялікага памеру. Ёсць здагадка, што марскія фармацыі на Месяцы сфарміраваліся ў выніку толькі некалькіх сутыкненняў. Кратэры, якія ўтварыліся ў выніку удараў, запоўніліся лавай і спарадзілі масконы. Лававыя пароды цяжэй мацерыковых, што магло выклікаць асіметрыю ў размеркаванні месяцавай масы, з прычыны чаго прыцягненне Зямлі назаўжды замацавала «марское» паўшар'е Месяца ў напрамку нашай планеты[2]. Адваротным баку Месяца уласцівыя «басейны» — вельмі буйныя колцавыя структуры, дыяметрам больш за 300 км. Мора Усходняе, Мора Масквы і іншыя маюць два колцавых вала — знешні і ўнутраны, з суадносінамі дыяметраў 21. Часам ўнутраныя кольцы моцна разбураны[3]

Remove ads

Некаторыя факты аб месяцавых морах

  • Мора Пазнанае атрымала сваю назву пасля таго, як ў 1964 годзе туды апусціўся амерыканскі зонд «Рэйнджар-7», які ўпершыню атрымаў здымкі месяцавай паверхні з блізкай адлегласці, значна больш падрабязныя, чым выгляд у тэлескоп з Зямлі.
  • Мора Спакою адметнаю тым , што менавіта тут чалавек упершыню ступіў на месяцавую паверхню 20 ліпеня 1969. Гэта быў амерыканскі астранаўт Нэйл Армстранг.
  • Каля Мора Дастатку савецкі зонд «Луна-16» (1970) узяў пробу месяцавага грунту і даставіў яе на Зямлю.
  • Да поўдня ад Заліва Вясёлкі праводзіў даследаванні першы планетаход «Месяцаход-1» (1970-1971).
  • На мяжы Мора Яснасці праводзіў даследаванні планетаход «Месяцаход-2» (1973)[4].
Remove ads

Назвы мораў, заліваў, азёр і балот на бачным баку Месяца

Thumb
Моры і Залівы на Месяцы.

Беларуская назва — лацінская назва[5].

Моры

Залівы

Азёры

Балоты

Назвы мораў і азёр на адваротным баку Месяца

Беларуская назва — лацінская назва[5].

Выключаныя назвы мораў, балот і заліваў

Беларуская назва — лацінская назва.

Зноскі

  1. С. Г. Пугачева, Ж. Ф. Родионова, В. В. Шевченко, Т. П. Скобелева, К. И. Дехтярева, А. П. Попов. Номенклатурный ряд названий лунного рельефа (руск.). Государственный Астрономический институт им. П.К. Штернберга, МГУ. Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2012. Праверана 3 жніўня 2010.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads