Метлюжок аднагадовы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Метлюжок аднагадовы
Remove ads

Метлюжок аднагадовы[1], Мурава, Метлюжок-мурава[2][3] (Póa ánnua) — від травяністых раслін роду Метлюжок (Poa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Аднагадовая, двухгадовая, радзей шматгадовая пустазельная расліна, якая ўтварае дзярновіну. Карані валасніковістыя. Сцёблы голыя, палеглыя.

Лісце зялёнае, мяккае, плоскае, 2-4 см даўжынёй. Похвы голыя, гладкія. Лігулы 1,5—2 мм даўжынёй[4][5].

Суквецце — пірамідальная разгалістая мяцёлка з гладкімі галінкамі. Каласкі даўжынёй 3-6 мм, утрымліваюць тры — сем кветак. Каласковыя лускі тупыя; ніжняя луска з адной жылкай, верхняя луска — з трыма жылкамі. Калус голы. Даўжыня пылавікоў не больш за 1 мм. Цвіце з мая па верасень, плоданасіць у чэрвені — кастрычніку[4].

Апісаны з Еўропы[5].

Remove ads

Экалогія і распаўсюджанне

Жыве ля дарог, на лужках, прыбярэжных галечніках, у месцах інтэнсіўнага выпасу жывёлы і вытоптвання.

Арэал: Касмапаліт[4].

Сінаніміка

Па дадзеных The Plant List, від мае наступныя сінонімы і інфравідавыя рангі:[6]

Сінонімы

  • Aira pumila Pursh
  • Catabrosa pumila (Pursh) Roem. & Schult.
  • Ochlopoa annua (L.) H.Scholz
  • Poa aestivalis J.Presl
  • Poa algida Trin.
  • Poa annua var. annua
  • Poa annua f. annua
  • Poa annua subsp. annua
  • Poa annua var. aquatica Asch.
  • Poa annua var. eriolepis É.Desv.
  • Poa annua f. lanuginosa Sennen
  • Poa annua f. ovalis (Tineo) Trab.
  • Poa annua f. purpurea Mike L.Grant
  • Poa annua f. reptans (Hausskn.) T.Koyama
  • Poa annua var. reptans Hausskn.
  • Poa annua var. rigidiuscula Dewey
  • Poa annua var. sericea Parn.
  • Poa annua var. triflora Schur
  • Poa annua var. viridis Lej.
  • Poa bipollicaris Hochst.
  • Poa hansiana Nees
  • Poa hohenackeri Trin.
  • Poa humilis Lej.
  • Poa meyenii Nees & Meyen
  • Poa ovalis Tineo
  • Poa pratensis var. hohenackeri (Trin.) Griseb.
  • Poa puberula Steud.
  • Poa royleana Nees ex Steud.
  • Poa variegata Haller f.

Інфравідавыя рангі

  • Poa annua f. picta (Beck) Maire
  • Poa annua var. pilantha Ronniger
  • Poa annua subsp. pilantha (Ronniger) H.Scholz
  • Poa annua var. rigidula (Schur) Asch. & Graebn.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 99. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  3. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  4. Мятлик однолетний. Агроэкологический атлас России и сопредельных стран.
  5. Олонова, М. В. Флора Сибири. — Т. 2. — С. 178.
  6. гл. картку таксона на TPL
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads