Механізм Хігса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Механізм Хігса — тэарэтычная пастраенне, тлумачыць спантаннае парушэнне сіметрыі ў квантавай тэорыі поля. У яго аснове ляжыць узаемадзеянне часціц са спецыяльным полем Хігса, у выніку чаго бязмасавыя часціцы набываюць масу. Дзякуючы полю Хігса сіметрычны стан Сусвету страчвае ўстойлівасць, і Сусвет пераходзіць у несіметрычны стан.

Механізм Хігса выкарыстоўваецца, у прыватнасці, у тэорыі электраслабага ўзаемадзеяння.
Пра эксперыментальнае адкрыццё кванта поля Хігса, базона Хігса, было абвешчана на адкрытым семінары ў ЦЕРН, праведзеным 4 ліпеня 2012 года. Эксперыменты сведчаць пра існаванне новай часціцы з масай 125,3 ± 0,6 ГэВ, якая па пэўных сваіх характарыстыках нагадвае базон Хігса[1]. Аднак неабходны дадатковыя эксперыменты, каб пацвердзіць, што адкрытая часціца паводзіць сябе цалкам як меркаваны базон са Стандартнай мадэлі.
Remove ads
Гісторыя
Механізм носіць імя Пітэра Хігса, хоць яго прапанавалі ў 1964 незалежна тры групы тэарэтыкаў: Робер Бру і Франсуа Энглер, Пітэр Хігс, а таксама Джэральд Гуральнік, Карл Хаген і Том Кібл. У 2010 усе шэсць навукоўцаў былі ўзнагароджаны прэміяй Сакураі.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads