Поле Хігса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Поле Хігса або хігсаўскае поле — поле, названае ў гонар англійскага фізіка Пітэра Хігса, якое забяспечвае спантаннае парушэнне сіметрыі электраслабых узаемадзеянняў дзякуючы парушэнню сіметрыі вакууму. Квант гэтага поля — хігсаўская часціца (хігсаўскі базон).
Хігсаўскае поле з'яўляецца неад'емнай часткай Стандартнай мадэлі (тэорыі Вайнберга — Салама), якая аб'яднала слабае і электрамагнітнае ўзаемадзеянні. З дапамогай гэтага поля тлумачыцца наяўнасць масы часціц-пераносчыкаў слабага ўзаемадзеяння (W- і Z-базоны) і адсутнасць масы ў часціцы-пераносчыка электрамагнітнага ўзаемадзеяння (фатон).
Remove ads
Базон Хігса
Прадказаныя Стандартнай мадэллю W- і Z-базоны валодаюць параметрамі, якія супадаюць з атрыманымі эксперыментальна з вельмі высокай дакладнасцю. Але пра масу хігсаўскага базона гэтая мадэль нічога не кажа, і для адказу на пытанне аб масе хігсаўскай часціцы і звязаных з ёю параметрах хігсаўскага поля неабходныя эксперыментальныя даследаванні.
Са з'яўленнем паскаральнікаў новага пакалення, асабліва Вялікага адроннага калайдэра, які ў верасні 2008 года быў уведзены ў строй у ЦЕРНе (Швейцарыя), навукоўцы спадзяюцца выявіць хігсаўскі базон і вывучыць ўзаемадзеяння розных часціц з полем Хігса.
4 ліпеня 2012 года, на навуковым семінары ЦЕРНАа, які праходзіў у рамках навуковай канферэнцыі ICHEP 2012 у Мельбурне[1], былі выкладзены папярэднія вынікі эксперыментаў ATLAS і CMS па пошуку базона Хігса на LHC за першую палову 2012 года. Абодва дэтэктары назіралі новую часціцу з масай каля 125—126 ГэВ з узроўнем статыстычнай значнасці 5 сігма. Мяркуецца, што дадзеная часціца — базон, пры гэтым яна — самы цяжкі з калі-небудзь выяўленых базонаў[2][3]. На семінар былі запрошаны фізікі Франсуа Энглер, Карл Хаген , Пітэр Хігс і Джэральд Гуральнік , якія з'яўляюцца аднымі з «аўтараў» механізму Хігса [4].
14 сакавіка 2013 года фізікі ЦЕРНа пацвердзілі, што знойдзеная паўгода назад часціца сапраўды з'яўляецца базонам Хігса.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- О новых результатах, по поиску хиггсовского бозона объявят 4 июля, 23.06.12, Элементы.ру
- CERN experiments observe particle consistent with long-sought Higgs boson Архівавана 5 ліпеня 2012. — Прэс-рэліз CERN, 4.07.2012 (англ.)
- Физики обнаружили претендента на роль бозона Хиггса // Lenta.ru 4.07.2012
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads