Механіка-тэхналагічны факультэт ГДТУ імя П. В. Сухога
факультэт Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Механіка-тэхналагічны факультэт (МТФ ГДТУ імя П. В. Сухога) — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Remove ads
Гісторыя
Факультэт створаны ў 1980 годзе на базе машынабудаўнічага факультэта. Першым дэканам з 1980 па 1981 гады быў прызначаны дацэнт Віктар Рыгоравіч Караткевіч, з сакавіка 1981 года па сакавік 2010 года — дацэнт Уладзімір Паўлавіч Русаў. З сакавіка 2010 года па цяперашні час дэканам факультэта з’яўляецца Ігар Барысавіч Адарчанка.
Навучанне вядзецца ў навучальных аўдыторыях, лабараторыях і на прадпрыемствах, дзе створана 5 філіялаў кафедраў: ААТ «Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынгу „Беларуская металургічная кампанія“», заводы ВА «Гомсельмаш», ААТ «Навукова-тэхнічны цэнтр камбайнабудавання», ААТ «Гомельаблаграсэрвіс», ААТ «ГЛЗ „Цэнтраліт“».
На факультэце працуюць вучэбна-даследчая лабараторыя мадэлявання тэхналагічных працэсаў, сучасны камп’ютарны клас, вучэбна-даследчы і вытворчы ўчастак, абсталяваны перадавым абсталяваннем.
З 2010 года на факультэце вядзецца навучанне замежных студэнтаў.
Remove ads
Спецыяльнасці
На факультэце навучаецца больш за 500 студэнтаў па наступных спецыяльнасцях і спецыялізацыях:
- Машыны і тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў ціскам
- Тэхнічная эксплуатацыя ліцейнага абсталявання
- Праектаванне і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі для раслінаводства
- Арганізацыя і кіраванне ліцейнай вытворчасцю
- Электраметалургія чорных і каляровых металаў
- Апрацоўка металаў ціскам
Склад факультэта
Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:
- Металургія і тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў
- Сельскагаспадарчыя машыны
- Матэрыялазнаўства ў машынабудаванні
Дэканы
- Віктар Рыгоравіч Караткевіч (1980—1981)
- Уладзімір Паўлавіч Русаў (1981—2010)
- Ігар Барысавіч Адарчанка (з 2010)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads