Мехмед-Гірэй I

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мехмед-Гірэй I
Remove ads

Мехмед-Гірэй (крым. I Mehmed Geray, ۱محمد كراى; 1465 — 1523) — крымскі хан у 1515—1523 гадах.

Хуткія факты 9-ы Хан Крыма, Папярэднік ...

Заняў сталец пасля смерці бацькі Менглі-Гірэя ў 1515 г., прыняўся за ажыццяўленне шырокай знешнепалітычнай праграмы. Да гэтага часу колішняя Залатая Арда распалася на Казанскае, Хаджы-Тарханскае (Астраханскае) ханствы і некалькі незалежных орд (сярод іх Нагайская арда), якія Мехмед-Гірэй вырашыў аб’яднаць пад кіраўніцтвам Крыма і тым самым успадкаваць вяршэнства ардынскіх ханаў.

Задача ўскладнялася тым, што Масква ўступіла ў спрэчку з Крымам за ўплыў у Паволжы, паспяхова замацаваўшы свае пазіцыі ў Казанскім ханстве. Пасля перамогі Менглі-Гірэя над Ардой адбылося астуджэнне крымска-маскоўскіх адносін, паколькі з гэтага часу агульных інтарэсаў у Масквы і Крыма не было. Пры гэтым аднавіліся саюзныя адносіны з Польшчай.

Мехмед-Гірэй спрабаваў заваяваць Хаджы-Тарханское ханства, але безпаспяхова. Далей развіваліся падзеі на казанскім кірунку. У Казані ў 1521 г. быў скінуты са стальца маскоўскі стаўленік Шах-Алі і пасаджаны брат Мехмеда, Сагіб-Гірэй. Тады ж два браты здзейснілі паспяховы паход на Маскву, разрабаваўшы яе наваколлі.

Пасля гэтага Мехмед-Гірэй у 1523 г. зноў выступіў паходам на Хаджы-Тархан і здолеў авалодаць горадам. Аднак быў выманены нагайскімі мурзамі з Хаджы-Тархана і забіты ва ўласным шатры. Пахаваны ў Хаджы-Тархане.

Remove ads

Сям’я

Дзеці:

  • сыны: Газы I Гірэй, Іслям I Гірэй, Бахадур Гірэй, Баба Гірэй, Чабан Гірэй, Алп Гірэй

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads