Мехмед II Заваёўнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мехмед II Заваёўнік
Remove ads

Мехме́д II Заваёўнік (30 сакавіка 1432 — 3 мая 1481) — султан Асманскай імперыі (14511481).

Хуткія факты султан Асманскай імперыі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

У самым пачатку свайго кіравання, каб не ўзнікала прэтэнзій на імператарскі сталец, здзейсніў забойства свайго брата, чым пачаў традыцыю братазабойства ў валадарскай сям'і (амаль кожны наступны султан здзяйсняў забойства брата). У час яго кіравання Асманская імперыя значна павялічыла свае памеры. Вялікім дасягненнем султана стала ўзяцце Канстанцінопаля, якое спыніла існаванне такой дзяржавы, як Візантыйская імперыя. Адразу пасля захопу горада пачалося будаўніцтва магутнай крэпасці на Басфоры. Канстанцінопаль стаў сталіцай Асманскай імперыі.

У 14581459 гадах Сербія канчаткова падпала пад уладу Асманіі. У 1460 паў Марэйскі дэспанат, а 1461 асманы здабылі Трапезунд і Амасею. У 14631464 была захоплена Боснія. У 1463 Мехмед II пачаў вайну з Венецыяй. Асноўнай арэнай вайны стала Эгейскае мора.

Пачынаючы з 1470-х султан вядзе войны з венграмі і аўстрыйцамі, падпарадкоўвае крымскіх татар. У 1479 флот Асманская імперыі займае шэраг астравоў Іанічнага мора і некаторыя тэрыторыі Паўднёвай Італіі.

Памёр Мехмед II 3 мая 1481 ад падагры. Пахаваны ў Канстанцінопалі.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads