Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі
Remove ads

Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі (18 мая 1948, в. Коцеўшчына, Валожынскі раён, Мінская вобласць — 17 кастрычніка 2021) — беларускі гісторык, дыпламат. Доктар гістарычных навук (2001). Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (2002—2014).

Хуткія факты Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 18 мая 1948 года ў в. Коцеўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта, дзе вучыўся разам з Пятром Краўчанкам. Працаваў дырэктарам 8-гадовай школы ў в. Гірбінята Валожынскага раёна[1].

З 1975 года працаваў выкладчыкам у БДУ. Завочна закончыў аспірантуру. Кандыдат гістарычных навук з 1983 года. У 1985—1991 гадах быў дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі БДУ. У 1987—1989 гадах адначасова з працай ва ўніверсітэце быў у выбарных органах КПБ. У 1991—1993 гадах працаваў намеснікам дэкана гістарычнага факультэта.

У 1993 годзе па прапанове Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Краўчанкі П. К. накіраваны на дыпламатычную работу ў Варшаву, дзе да 1996 года працаваў саветнікам, саветнікам-пасланнікам, Часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

З 1996 года — зноў у БДУ. Адзін са стваральнікаў факультэта міжнародных адносін, намеснік дэкана, дацэнт, а з 2001 года — прафесар кафедры міжнародных адносін. З лістапада 2002 года па май 2014 года — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Старшыня экспертнага савета ВАК Беларусі па гістарычнай галіне навукі.[2]

У рамках міжнародных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі  (бел. (тар.)) ў Беларусі пасля здушэння апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Мечыслаў Часноўскі стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[3][4]. У сваім рашэнні Еўрапейскі савет абвінаваціў Часноўскага ў «адлічэнні студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах пасля выбараў у снежні 2010 года»[5].

Памёр 17 кастрычніка 2021 года[6]. 21 кастрычніка пасля пахавальнай святой імшы і абрада развітання са спачылым у Чырвоным касцёле Мінска ён быў пахаваны на могілках каля в. Качына.

Remove ads

Сям’я

  • Сын — Часноўскі Аляксандр Мечыслававіч — cаветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча[7]

Выбраная бібліяграфія

  • Постсацыялістычныя краіны на шляху пераўтварэнняў і еўрапейскай інтэграцыі: вучэбн. дапаможнік / М. Э. Часноўскі. — Мн.: Веды, 1997. — 120 с. — ISBN 985-6390-36-2.
  • Эвалюцыя грамадскага ладу і міжнароднай палітыкі сучаснай Польшчы // Белорусский журнал международного права и международных отношений. — 1998. — № 2.
  • Палітыка Расіі адносна краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: погляд з Варшавы // Белорусский журнал международного права и международных отношений. — 1998. — № 4.
  • Беларускі аспект усходняй палітыкі Польшчы ў 1996—1999 гг. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. — 2000. — № 2.
  • Праблема рэгіянальнай стабільнасці ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў канцы XX ст. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. — 2000. — № 3.
  • Еўрарэгіёны і іх роля ў постсацыялістычным развіцці краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы // Беларусь в современном мире: материалы I Республиканской научной конференции, 22—23 октября 2002 г. / редкол.: А. В. Шарапо [и др.]. — Минск: БГУ, 2003.

Узнагароды

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads