Вішнеўскі сельсавет (Валожынскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ві́шнеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Вішнева.

Хуткія факты Вішнеўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падбярэзскага сельсавета (23 населеныя пункты: вёскі Алянава, Анцэлеўшчына, Бабры, Вароні, Вуглы, Галянова, Гірбінята, Грушоўшчына, Добрая Зямля, Дуды, Ластаянцы, Лаўскі Брод, Макарынята, Мяхі, Падбярэзь, Поці, Пуні, Радзюкі, Руднікі, Рэўкі, Сіняя Гара, Тупчы, Шальціны)[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Багданаўскага сельсавета (26 населеных пунктаў: пасёлак Багданаў, вёскі Альшанка, Багданава, Беразніца, Вайганы, Войштавічы, Гута, Данілкі, Дзесятнікі, Доўкневічы, Зарэчная, Іванішкі, Ігнатава, Каралінова, Коцеўшчына, Людымы, Люташ, Масцішча, Наркаўшчына, Пічоўшчына, Праца, Рымавічы, Сантокі, Селішчы, Чырвоная Горка, Яхімаўшчына) і частка скасаванага Сакаўшчынскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Адамова, Барок, Запур’е, Каліварыя, Кібы, Клімы, Няровы, Савічы, Слайкоўшчына)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 1130 чалавек[3], з іх 96,6 % — беларусы, 1,6 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (82 населеныя пункты) — 3029 чалавек[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads