Мешка III Стары

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мешка III Стары
Remove ads

Мешка III Стары (польск.: Mieszko III Stary (Wielkopolski)) (1126/27 — 13 сакавіка 1202) — князь вялікапольскі, прадстаўнік дынастыі Пястаў. Трэці сын Баляслава Крывавустага і Саламеі фон Берг-Шэльклінген.

Хуткія факты Князь (прынцэпс) Польшчы, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля смерці бацькі атрымлівае ў спадчыну Вялікую Польшчу і Памор'е, у 1173 годзе пасля смерці старэйшага брата Баляслава IV атрымаў Кракаў і прастол старэйшага князя ў Польшчы. Абапіраючыся на моцныя роднасныя сувязі з нямецкімі, паморскімі і чэшскімі князямі і на шматлікіх чыноўнікаў, Мешка кіраваў сурова (менавіта суровым норавам гэтага князя і тлумачыць аўтар «Велікапольскай хронікі» яго мянушку «Стары»[1]). Пазнейшыя гісторыкі прыпісвалі Мешку дзяржаўныя дабрадзейнасці: ён не даваў волі шляхце і духавенству, абараняў яўрэяў ад праследаванняў, не дапушчаў у край фальшывай манеты. Раннія храністы гавораць, аднак, толькі пра злоўжыванні прызначаных ім чыноўнікаў і пра падкопы князя супраць кракаўскай знаці[2]). Кракаўскі біскуп Гедка стаў душой змовы супраць Мешкі, якому супрацьпаставілі яго малодшага брата, сандамірскага князя Казіміра. У 1177 годзе[3] Мешка быў выгнаны, а Казімір трыўмфальна ўехаў у Кракаў.

Ленчыцкі сойм 1180 года, рашэнне якога было зацверджана Папам, прызнаў звяржэнне Мешка законным, але той не жадаў змірыцца і некалькі разоў спрабаваў авалодаць Кракавам. Пазіцыі Мешкі ўзмацніліся пасля заўчаснай смерці ў 1194 годзе Казіміра II, сыны якога былі малалетнімі і няздольнымі да самастойнага кіравання. Аднак на боку Казіміравічаў выступіў іх стрыечны брат, валынскі князь Раман Мсціславіч (сын сястры Мешкі і Казіміра, Агнешкі). 13 верасня 1195 года Раман Мсціславіч ваяваў на боку Казіміравічаў у кровапралітнай бітве на рацэ Мозгаве, дзе былі сур'ёзна паранены абодва галоўныя праціўнікі, Раман і Мешка, а старэйшы сын апошняга, Баляслаў, быў забіты. Бітва не прынесла вырашальнага поспеху ніводнаму з бакоў, аднак дапамога Рамана ўсё-ткі дапамагла Казіміравічам пазбегнуць разгрому і захаваць Кракаў[4]. У наступным 1196 годзе Мешка змог вярнуць Кракаў дыпламатычным шляхам, прызнаўшы сваім спадчыннікам старэйшага з Казіміравічаў — Лешака, які на пэўны час выдаліўся ў Сандамір. Аднак Мешка «стаў будаваць падкопы ў дачыненні да маёмасці і здабытку іншых», г.зн. кракаўскай знаці, і быў выгнаны[5] (дакладная дата невядомая: не пазней за 1199 год). Зрэшты, у хуткім часе Мешка здолеў прыцягнуць на свой бок кракаўскага палаціна Мікалая і дзякуючы яго ўплыву ў чарговы раз вярнуўся ў Кракаў[6] (меркавана ў 1200 годзе), на ўмовах 1196 года. Такім чынам, у канцы жыцця Мешка здолеў аб'яднаць пад сваёй уладай значныя тэрыторыі Польшчы: Вялікую Польшчу, Куявію і Малую Польшчу (без Сандамірскай зямлі). Памёр Мешка ў 1202 годзе ў Калішы, пахаваны ў ім жа заснаваным касцёле Св. Паўла[7].

Remove ads

Сям'я

Мужы

Мешка двойчы браў шлюб:

  • 1. з 1140 Эржэбет-Гертруда Венгерская (каля 1128 — 21.07.1153), дачка Белы II Сляпога, венгерскага караля.
  • 2. з 1154 Еўдакія Кіеўская (каля 1136 — 13.02.1198), дачка Ізяслава Мсціславіча, вялікага князя Кіеўскага.

Дзеці

Ад першага шлюбу:

  • Адон I Велікапольскі (каля 1145 — 20.04.1194) У шлюбе (з 1177) з Вышаславай (каля 1158 — 1219), дачкой Яраслава Асмамысла князя Галіцкага (каля 1126 — 01.10.1187)).
  • Верхуслава-Людміла (каля 1148 — 1223) Жонка (каля 1165) герцага Фрыдрыха I Латарынгскага (1142—1207).
  • Стэфан (1150 — 1166/79)
  • Эльжбета (1151/52 — 02.09.1209) 1-ы шлюб (каля 1173) кн. Сабеслаў II Чэшскі (1128 — 29.01.1180); 2-гі шлюб (пасля 1180) маркграф Конрад II Ніжне-Лужыцкі (пам. 06.05.1210).
  • Юдыта (каля 1153 — пасля 12.12.1201) Жонка (каля 1173) герцага Саксоніі Бернхарда III Анхальцкага (1140 — 09.02.1212).

Ад другога шлюбу:

  • Баляслаў Куяўскі (1159 — 13.09.1195) У шлюбе (каля 1180) з Дабраславай (каля 1166 — пасля 23.04.1200), дачкой кн. Святаполка I Заходне-Паморскага ў Слаўна (каля 1140 — 1175/87).
  • Саламея (каля 1160 — 11.05.12..) Жонка (з 1175/76) Ратыбора Памеранскага  (польск.) (каля 1160 — 14.01.1183).
  • Анастасія (каля 1162 — пасля 31.05.1240) Жонка (з 18/26.04.1177) кн. Багуслава I Заходне-Паморскага (1128 — 18.03.1187).
  • Мешка Калішскі каля 1164 — 02.08.1193.
  • Уладзіслаў III Танканогі (1165 — 03.11.1231)
  • Звеніслава (каля 1168 — 14.09.1240) Жонка (каля 1181) кн. Мшчывоя I Усходне-Паморскага (каля 1165 — 01.05.1220).
Remove ads

Зноскі

  1. «Великая хроника» о Польше, Руси и их соседях XI—XIII вв. М.: Изд-во Моск. ун-та, 1987. — С.114—115.
  2. Там жа, с. 115—117.
  3. Там жа, с. 223, заўв. 14.
  4. Там жа, с. 131—134.
  5. Там жа, з. 139
  6. Там жа, с. 140
  7. Там жа, с. 141

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads