Меш-кі-аг-гашэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Меш-кі-аг-гашэр (шум. 𒈩𒆠𒉘𒂵𒊺𒅕) — міфічны заснавальнік першай дынастыі шумерскага горада Урука.
Імя Меш-кі-аг-гашэра ўнесена ў спіс валадароў Шумера, дзе паведамляецца, што ён быў жрацом і кіраваў 324 гады. Згодна са спісам, бацькам першага валадара з’яўляўся бог сонца Уту.
У адрозненне ад сваіх знакамітых пераемнікаў, накшталт Энмеркара, Лугальбанды і Гільгамеша, Меш-кі-аг-гашэр не быў эпічным героем, яго імя адсутнічае ў шумерскім фальклоры.
| I дынастыя Урука | ||
| Папярэднік: —  | 
Валадар Урука Канец 4 тысячагоддзя да н. э. або пачатак 3 тысячагоддзя да н. э.  | 
Пераемнік: Энмеркар  | 
Remove ads
Літаратура
- Bertman, S. Handbook to Life in Ancient Mesopotamia. — Oxford, New York: Oxford University Press, 2003. ISBN 978-019-518364-1
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
