Млада Болеслаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Млада Болеслаўmap
Remove ads

Мла́да-Бо́леслаў (чэшск.: Mladá Boleslav), был. Юнгбунцлау (ням.: Jungbunzlau[3]) — горад у Чэхіі, на тэрыторыі Сярэднячэшскага края. Адміністрацыйны цэнтр раёна Млада Болеслаў і муніцыпалітэт з пашыранымі паўнамоцтвамі. Размешчаны на левым беразе ракі Ізеры, за 50 км на паўночны ўсход ад Прагі. Чыгуначны вузел.

Хуткія факты Краіна, Край ...

Насельніцтва 43,4 тысяч жыхароў (2003). Плошча 28,9 км².

Remove ads

Гісторыя

Горад Млада Болеслаў быў заснаваны ў другой палове X стагоддзя Баляславам II як каралеўскі замак[3]. Да часу яго заснавання каля Прагі ўжо меўся замак пад назвай Болеслаў, таму новы замак быў названы Mladá («маладым») Болеславам, што дазволіла лёгка адрозніваць яго ад больш старога замка, які атрымаў у XV стагоддзі назву Stará Boleslav («Стары Болеслаў»).

Дзякуючы свайму выгоднаму размяшчэнню на шляху з Прагі ў Лужыцу і Брандэнбург Млада Болеслаў хутка развіваўся, у 1334 і 1436 гадах атрымліваў правы каралеўскага горада.

У XVI стагоддзі горад зрабіўся галоўным цэнтрам чэшскіх братоў, якія заснавалі тут адну з першых сваіх друкарань[3]. У XVII стагоддзі прыйшоў у заняпад.

У канцы XIX стагоддзя горад перажыў «другое нараджэнне» дзякуючы заснаванаму тут заводу «Шкода»; Млада Болеслаў квітнее дзякуючы аўтамабільнаму заводу і дагэтуль.

Remove ads

Эканоміка

З'яўляецца галоўным цэнтрам чэшскай аўтамабільны прамысловасці; завод у Млада Болеславе выпускае аўтамабілі сусветна вядомай маркі «Шкода». Вырабляюцца пераважна легкавыя аўтамабілі. Ёсць малаважная цукровая прамысловасць.

Славутасці

Асноўнымі славутасцямі горада з'яўляюцца:

• Младабалеслаўскі замак;
• Старамесцкая ратуша;
• Гістарычны музей (у палацы «Тэмпль», адкрытым нядаўна пасля рэканструкцыі);
• Аўтамабільны музей, прысвечаны прадукцыі заводу «Шкода»;
• Касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі;
• Касцёл Святога Яна Непамуцкага;
• Касцёл Святога Гаўла;
• Манастыр мінарытаў;
• Кірха чэшскіх братоў;
• Гарадскі тэатр;
• Руіны замка Міхалавіцы;
• Краязнаўчы музей.

Вядомыя асобы

• Болеслаў Вомачка (1887–1978) — чэшскі кампазітар, музычны крытык і педагог.
• Ян Жалезны (нар. 1966) — знакаміты чэшскі дзідакідальнік, алімпійскі чэмпіён.
• Венцаслаў Чэрны (1865—1936) — чэшскі мастак.

Зноскі

1. České novinyČTK, 2024. — ISSN 1213-5003 Праверана 9 мая 2024.

2. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.

3. Юнгбунцлау // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads