Млоснасць

клінічны медыцынскі сімптом From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Млоснасць — цяжкае адчуванне ў падуздушнай вобласці і глотцы, якое нярэдка папярэднічае рвоце. Узнікае пры дыетычных памылках, атручваннях, захворваннях органаў брушной поласці, цэнтральнай нервовай сістэмы, пры цяжарнасці, укалыхванні і да т. п. Пры некаторых захворваннях, якія суправаджаюцца стратай вагі (рак, СНІД), млоснасць можа быць пастаяннай і, такім чынам, пагражаць жыцці хворага.

Хуткія факты Млоснасць, МКХ-11 ...

Вобласць медыцыны, якая вывучае млоснасць і рвоту, называецца эметалогія.

Remove ads

Апісанне сімптому

Пры млоснасці тонус страўніка зніжаны, перыстальтыка або адсутнічае, або моцна запаволена. У той жа час тонус дванаццаціперснай кішкі і праксімальных аддзелаў худой кішкі павялічваецца, адбываюцца дуадэнагастральныя рэфлюксы.

Пры пазывах на рвоту падчас удыху пры закрытым роце адзначаецца сутаргавае скарачэнне дыхальных мышцаў і дыяфрагмы, а падчас выдыху — пярэдняй брушной сценкі. Пры гэтым тонус антральнага аддзела страўніка павялічваецца, а цела і кардыяльнага аддзела — памяншаецца.

Remove ads

Этыялогія

Прычыны, якія могуць прывесці да развіцця данага сімптому, разнастайныя, да найбольш распаўсюджаных адносяцца захворванні страўнікава-кішачнага тракта, атручванні, розныя інтаксікацыі, марская хвароба.

Ранішняя млоснасць можа быць адной з першых прыкмет цяжарнасці. Развіццё млоснасці падчас цяжарнасці з'яўляецца адным з сімптомаў ранняга гестозу — таксікозу цяжарных. Звычайна млоснасць праходзіць да канца першага трыместра цяжарнасці.

Remove ads

Лячэнне

Лячэнне захворвання праводзіцца як патагенетычнае, калі ліквідуецца прычына млоснасці, так і сімптаматычнае, калі ліквідуецца толькі сам сімптом.[1]

Для сімптаматычнай тэрапіі ўжываюцца:

  • Бензадыіязепіны (дыязепам, ларазепам)
  • Фенатыязіны
  • Блакатары М-халінарэцэптараў
  • Селектыўныя антаганісты 5-гідраксітрыптамінавых (сератанінавых) рэцэптараў
  • Блакатары Н1-рэцэптараў
  • Пракінэтыкі (метаклапрамід)
  • Дамперыдон

Прыкладам патагенетычнай тэрапіі з'яўляецца лячэнне млоснасці, выкліканай атручваннем, пры гэтым рэкамендуюць прыём унутр адсарбавальных рэчываў: актываваны вугаль.

Зноскі

  1. Яковенко Э. П. и др. Рвота и тошнота: патогенез, этиология, диагностика, лечение // Фарматека. — 2005. — № 1.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads