Макраносыя малпы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Макраносыя малпы
Remove ads

Макраносыя малпы (Strepsirrhini) — падатрад прыматаў. Раней гэтых звяроў разам з даўгапятамі адносілі да групы паўмалпы, аднак падобная сістэматыка лічыцца састарэлай.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Макраносыя малпы адрозніваюцца па шэрагу прыкмет ад іншага падатраду прыматаў — суханосых малпаў. Асноўным адрозненнем з'яўляецца нос, які ў іх, як і ў каціных, мокры і забяспечвае лепшы нюх. Другое адрозненне — вялікі палец, які ў меншай меры супрацьпастаўлены іншым пальцам, чым у суханосых малпаў. На ўказальным пальцы існуе падоўжаны кіпцюр для чысткі поўсці. У макраносых малпаў часцей сустракаецца нараджэнне адразу некалькіх дзіцянятаў, у той час як у суханосых нараджаецца як правіла па адным дзіцяняці. У цэлым макраносыя малпы ў эвалюцыйным плане лічацца больш прымітыўным і старажытным падатрадам.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads