Даўгапяты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Даўгапяты
Remove ads

Даўгапяты (Tarsius) — род прыматаў, утварае самастойнае сямейства (Tarsiidae) і інфраатрад (Tarsiiformes). Род даўгапятаў дзеліцца як мінімум на тры віды.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўгапяты — невялікія звяркі, іх рост складае ад 9 да 16 см. У дадатак у іх ёсць голы хвост, з пэндзлікам на канцы, даўжынёй ад 13 да 28 см. Маса вагаецца ад 80 да 160 грамаў. Іх асабліва вылучаюць доўгія заднія канечнасці, буйная круглявая галава, якая сядзіць на пазваночніку больш вертыкальна, чым у астатніх прадстаўнікоў роду малпаў, і здольная паварочвацца на 180° і якая дае агляд на 360°, параўнальна вялікі мозг, а таксама добры слых. Зубная формула: разцоў 2/1, іклаў 1/1, перадкарэнных 3/3, карэнных 3/3, усяго 34 зуба. Пальцы надзвычай доўгія, забяспечаныя на канцах патаўшчэннямі, як бы прысоскамі, якія палягчаюць лазанне па дрэвах, вушы круглыя і голыя. Мяккая поўсць мае карычневае або шараватае адценне. Аднак найбольш прыкметнымі з’яўляюцца вялікія вочы дыяметрам да 16 мм, якія звернутыя наперад больш, чым у астатніх прыматаў. У праекцыі на чалавечы рост вочы даўгапятаў адпавядаюць памеру яблыка. Акрамя ўсяго, велізарныя жоўтыя вочы даўгапятаў свецяцца ў цемры.

Remove ads

Пашырэнне

Пашыраны на Вялікіх Зондскіх астравах (акрамя Явы) і ў паўднёвай час­тцы Філіпінскіх астравоў. Жывуць у трапічных лясах на дрэвах.

Усе віды зане­се­ны ў Чырвоную кнігу МСАП.

Асаблівасці біялогіі

Ак­тыўныя ўначы. Здольныя далёка пе­раскокваць з дрэва на дрэва; рухаючыся па зямлі, робяць скачкі да 170 см у даўжыню і да 160 см у вы­шыню. Трымаюцца паасобку ці не­вялікімі група­мі (да 4 асобін).

У рацыёне пераважаюць казуркі, прысутнічаюць так­сама яй­кі птушак і дробныя хрыбетныя.

У прыплодзе 1 дзіцяня.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads