Молі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Молі (мн. л.) — зборная назва ніжэйшых раўнакрылых і разнакрылых насякомых з атрада лускакрылых (матылі, Lepidoptera), якія вядуць пераважна начны і змрочны спосаб жыцця. Падзел атрада лускакрылых на дзённых матылькоў і начных матылькоў або молей досыць распаўсюджаны, аднак не з'яўляецца навукова абгрунтаваным. Вядомы з мелавога перыяду.
Матылі дробных і сярэдніх памераў, размах крылаў да 70 мм. Лічынкі (вусені) паядаюць раслінныя і жывёльныя рэшткі, грыбы, лішайнікі; дарослыя не кормяцца. Сярод моляў шмат шкоднікаў. Найбольш вядомыя хатнія шкоднікі — Tinea pellionella, Tineola bisselliella, Tineola furciferella, Sitotroga cerealella. З сельскагаспадарчых шкоднікаў можна вылучыць Sitotroga cerealella, а таксама Ochsenheimeria taurella, Plutella xylostella і Yponomeuta malinellus.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
- Моли // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads