Blastobasidae

From Wikipedia, the free encyclopedia

Blastobasidae
Remove ads

Blastobasidae — сямейства молепадобных матылькоў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Матылі дробных і сярэдніх памераў. Размах крылаў 10-25 мм, рэдка да 40 мм. Галава гладкая, у прылеглых лускавінках вочы буйныя, голыя; вочкі адсутнічаюць. Вусікі карацейшыя за пярэдняе крыло, ніткападобныя; іх базальны членік звычайна прыкметна сплошчаны і пашыраны. У будове вусікаў праяўляецца палавы дымарфізм: у самца знізу вейчыкі гусцейшыя і даўжэйшыя, чым у самкі. Сківічныя шчупікі кароткія, абгарнуты вакол асновы хабатка. Губныя шчупікі даволі доўгія, шабляпадобна выгнутыя, альбо кароткія, у прылеглых лускавінках. Хабаток добра развіты, у базальнай траціне густа пакрыты лускавінкамі. Пярэднія крылы падоўжана-ланцэтападобныя, афарбоўка цьмяная, шэрых або бураватых адценняў; малюнак невыразны, утвораны цёмнымі перавязямі або невялікімі плямамі. Жылкаванне поўнае.

Remove ads

Біялогія

Біялогія большасці відаў не вывучана. Матылькі ў прыродзе трымаюцца вельмі ўтойліва, актыўныя толькі ноччу і ў масе прыцягваюцца на крыніцы святла. Пладавітасць пры наяўнасці дадатковага харчавання дасягае 150—200 яец. Працягласць жыццёвага цыкла вельмі розная: ад 2-3 месяцаў (у трапічных абласцях) да 2 гадоў (у тайговай зоне). Зімуюць вусені ўсіх узростаў. Для прадстаўнікоў сямейства характэрная сапрафагія. Вусені нешматлікіх адносна добра вывучаных відаў развіваюцца ў гнілой драўніне, падсцілцы іглічных і лісцевых лясоў, грыбах, гнёздах вусеняў іншых лускакрылых, хадах насякомых-свідроўшчыкаў, вельмі рэдка ў кветках і пладах жывых раслін. Неаднаразова адзначалася факультатыўнае і нават аблігатнае харчаванне мёртвымі і жывымі (чарвяцы і шчытоўкі) насякомымі і прадуктамі іх метабалізму. Вусені акукляюцца ў шчыльных авальных коканах, пакрытых часціцамі субстрата.

Remove ads

Сістэматыка

Невялікае, сустветна распаўсюджанае сямейства, відавы склад вывучаны слаба, трактоўка часткі родаў дыскусійная.

Роды

  • Agnoea
  • Asaphocrita
  • Auximobasis
  • Blastobasis
  • Blastobasoides
  • Calosima
  • Catacrypsis
  • Coniogenes
  • Critoxena
  • Cynotes
  • Docostoma
  • Dryoperia
  • Epigritia
  • Epistetus
  • Eubolepia
  • Euresia
  • Exapateter
  • Exinotis
  • Holcocera
  • Holcocerina
  • Holcoceroides
  • Homothamnis
  • Hypatopa
  • Iconisma
  • Lateantenna
  • Mastema
  • Megaceraea
  • Metallocrates
  • Neoblastobasis
  • Oroclintrus
  • Pigritia
  • Ploiophora
  • Prosintis
  • Prosodica
  • Prosthesis
  • Pseudohypatopa
  • Pseudopigritia
  • Syncola
  • Tecmerium
  • Valentinia
  • Xenopathia
  • Zenodochium

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads