Мома (рака)
рака ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мо́ма (руск.: Мо́ма[2], якуцк.: Муома) — рака ва Усходняй Сібіры, у Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Індыгірка (басейн Усходне-Сібірскага мора).
Даўжыня ракі 406 км. Плошча вадазбору 30 200 км². Сярэдні расход вады за 377 км ад вусця складае 13[1] м³/с, сярэдні аб’ём сцёку 0,41[1] км³/год. Выток ракі (зліццё рэк Ілін-Юрах і Кіенга[3]) знаходзіцца на паўночных схілах хрыбта Улахан-Чыстай (сістэма хрыбта Чэрскага). Працякае рака ў шырокай (30—40 км) міжгорнай даліне і забалочанай упадзіне[3]. Упадае ў Індыгірку за 1086 км ад яе вусця[4]. На рацэ вялікая колькасць парогаў. У даліне ракі ўтвараюцца вялікія наледзі. У сярэднім цячэнні ракі знаходзіцца Вялікая Момская наледзь (Улахан-Тарын), самая буйная ў Расіі, другая па велічыні ў свеце[5]. На ўчастку наледзі рэчышча Момы разгаліноўваецца на рукавы, вышэй і ніжэй па цячэнню звілістае, з вымушанымі лукавінамі. Замярзае рака ў верасні — кастрычніку, вызваляецца да лёду ў маі — чэрвені.
Прытокі Момы: Ілін-Юрах, Кіенга, Куранах, Калгар, Хастах, Цірхцях, Кубалах, Буардах, Кутур, Дэлыгда, Тах, Матага-Эселях, Улахан-Тумул, Куранах, Бурус-Хаір, Эрэкіт (Эрыкіт), Сардыр, Хаірдах, Кіпчыстан-Цірэхцях і інш.[4]
На рацэ знаходзяцца сёлы Сасыр і Хануу. У верхняй частцы басейна ракі знаходзіцца Прыродны парк «Момскі» (Аан Айылга)[5].
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 287. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Национальный природный парк «Момский» // Официальный информационный портар Республики Саха (Якутия) Архівавана 28 кастрычніка 2020. (руск.)
- Природный парк «Момский» (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads