Морква

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Морква
Remove ads

Морква[1] (Daucus) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Двух-, зрэдку адна- і шматгадовыя травы з галінастым сцяблом вышынёй да 100 см. Караняплоды рознай формы і колеру. Лісце перыста-рассечанае. Дробныя кветкі ў складаным парасоніку. Плод — віслаплоднік. Насенне, асабліва дзікіх відаў, мае спецыфічны пах і багатае эфірнымі алеямі.

Арэал

Вядома каля 60 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Паўднёвай Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Амерыцы, Афрыцы і Аўстраліі. На Беларусі 1 від[2] — морква дзікая (Daucus carota).

Значэнне і выкарыстанне

У культуры вядома з II ст. да н.э., у Еўропе — з XIV ст. н.э. Культывуецца морква пасяўная (Daucus carota sativus).

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 44. — 160 с. 2 350 экз.
  2. База Растения Беларусі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 23 чэрвеня 2011.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads