Морынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мо́рынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Морына. Плошча — 13332 га[1].

Хуткія факты Морынскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Іўеўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Галенава, Галяноўка, Дуды, Дындылішкі, Збойск, Паўлавічы, Старчаняты, Стоневічы і Яславічы)[2]. 18 красавіка 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Іўеўскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1065 чалавек[3], з іх 80,6 % — беларусы, 17,3 % — палякі, 1,2 % — рускія[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: аграгарадок Морына, вёскі Бурдукі, Вялікія Сонтакі, Галенава, Галяноўка, Дуды, Дындылішкі, Залейкі, Збойск, Каўкелі, Крывічы, Лугавая, Малыя Сонтакі, Масткі, Навасёлкі, Паўлавічы, Старчаняты, Стоневічы, Яславічы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads