Морыс Вінчэўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Морыс Вінчэўскі
Remove ads

Морыс Вінчэўскі (ідыш: מאָריס װינטשעװסקי, англ.: Morris Winchevsky; першапачатковае імя Бенцыён-Ліпа Зусевіч Навяховіч, пазней Бенцэль Зусманавіч Наваховіч, у эміграцыі — Леапольд Бенедыкт Наваховіч, 27 чэрвеня 1855, Ёнава — 18 сакавіка 1932, Нью-Ёрк, ЗША) — яўрэйскі пралетарскі паэт і сацыялістычны лідар у Лондане і Нью-Ёрку.

Хуткія факты Морыс Вінчэўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся пад імем Бенцыён-Ліпа (Бенцлі-Ліпэ) Навяховіч ў мястэчку Ёнава Ковенскай губерні, старэйшае дзіця ў сям’і фарбавальшчыка (пасля меламеда) Зусмана (Зюсі) Іцыкавіча Навяховіча (1826—1888) і яго жонкі Голды Лейбаўны (1827—1887). У бацькі была невялікая крама на Базарнай вуліцы.

З 1870 годзе працаваў банкаўскім служачым у Вільні, дзе ў 1873 годзе дэбютаваў вершамі і прозай на іўрыце пад псеўданімамі «Бэн Нец» і «Ігал іш ха-Руах». У 1877 годзе пераехаў у Кёнігсберг, дзе захапіўся сацыялістычнымі ідэямі і пачаў супрацоўнічаць з газетамі на ідышы і рускай мове; уступіў у шэрагі нямецкай сацыял-дэмакратыі. З 1879 года публікаваў артыкулы з крытыкай яўрэйскага асветніцтва (Хаскала). Пераехаўшы ў Лондан, арганізаваў там ў 1884 годзе адну з першых яўрэйскіх сацыялістычных газет «Дос пойлішэ ідл» («Польскі яўрэй») і першую анархісцкую газету на мове ідыш «Дэр арбетэр Фрайнд» («Сябар рабочых»).

Пасля пераезду ў Нью-Ёрк ў 1894 годзе Вінчэўскі з Аўраамам Каганам і Луі Мілерам, нью-ёркскімі яўрэйскімі сацыялістычнымі аўтарамі, удзельнічаў ў 1897 годзе ў стварэнні сацыял-дэмакратычнай газеты «Форвертс» («Наперад»), якая стала найбуйнейшай у свеце газетай на ідыш. Паслядоўна быў членам Сацыялістычнай працоўнай партыі, Сацыял-дэмакратычнай партыі Амерыкі і Сацыялістычнай партыі Амерыкі.

У 1921 годзе ўступіў у Камуністычную партыю ЗША. У 1920 выйшлі два тамы публіцыстычнай і сатырычнай прозы («Думкі звар’яцелага філосафа»), а таксама пісаў драмы і вершы. У 1924 годзе прыязджаў у СССР, дзе ў тым жа годзе быў выдадзены зборнік яго паэзіі «Песні барацьбы».

У Віцебску з 1924 года да 1930-40-х гадоў яго імем называўся праспект.

Remove ads

Зноскі

  1. Find a Grave — 1996. Праверана 22 верасня 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
  2. Прабук — 2018. Праверана 22 верасня 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q25328680'></a>
  3. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 16 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q423048'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads