Морыц Аранскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Морыц Аранскі
Remove ads

Морыц Аранскі (нідэрл.: Maurits van Oranje, ням.: Moritz von Oranien; (13 або 14 лістапада 1567, Дыленбург — 23 красавіка 1625, Гаага) — прынц Аранскі, граф Насау, сын Вільгельма I, паклаўшага пачатак незалежнасці Нідэрландаў. Штатгальтар Галандыі, Зеландыі, Гелдэрланда, Гронінгена і Оверэйсела.

Хуткія факты Морыц Аранскі, Штатгальтар Галандыі і Зеландыі ...
Remove ads

Штатгальтар

Пасля смерці бацькі ў 1585 годзе быў абраны штатгальтарам Галандыі, Зеландыі і Заходняй Фрысландыі, праславіўся як военачальнік, які з поспехам супрацьстаяў лепшым іспанскім генералам, стваральнік новай тактычнай школы.

Морыц першы падзяліў непаваротлівае і няздольнае да манеўраў войска, на больш дробныя і лёгкія часткі. Рыштунак конніцы ён значна палегчыў, звярнуўшы галоўную ўвагу на развіццё рухомасці. Пяхоту і конніцу ён надзяліў статутамі і наогул зрабіў нідэрландскае войска паказальным для ўсіх войскаў Еўропы. Яшчэ больш паўплываў Морыц на развіццё замкавай вайны, звяртаючы асаблівую ўвагу на развіццё актыўнага элемента ў абароне крэпасцяў.

Remove ads

Морыц і Олдэнбарневелт

Дзяржаўным дарадцам Морыца з’яўляўся Ёхан ван Олдэнбарневелт. Часам паміж імі ўзнікалі частыя канфлікты. У 1609 годзе не зважаючы на пратэст Морыца Олдэнбарневелт падпісаў з Іспаніяй Дванаццацігадовае перамір'е, якое трывалася да 1621 года. Напружанне паміж дзяржаўцамі павялічвалася. 13 мая 1619 года Олдэнбарневелт быў арыштаваны, абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і пакараны смерцю. Морыцу дасталася неабмежаванная ўлада. Ціснуў на свайго брата Фрэдэрыка Генрыха, каб апошні ажаніўся для захавання дынастыі. У 1621 годзе вайна з Іспаніяй аднавілася. У 1625 годзе Морыц Аранскі памёр, не пакінуўшы пасля сабе афіцыйных нашчадкаў.

Remove ads

Зноскі

1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

2. Мориц Оранский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Maurits // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads