Мот (рэпер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мацвей Аляксандравіч Мельнікаў (нар. 2 сакавіка 1990, Крымск), больш вядомы пад сцэнічным псеўданімам Мот — рэп-выканаўца, былы ўдзельнік музычнага праекта «KOKA beats», «Soul Kitchen», з 1 сакавіка 2013 года па 22 студзеня 2022 з'яўляўся артыстам лэйбла «Black Star Inc.»
Remove ads
Біяграфія
Мацвей Мельнікаў нарадзіўся ў Крымску. Ва ўзросце 5 гадоў разам з сям’ёй пераехаў у Краснадар. Пасля 9 класаў навучання ў школе, ва ўзросце пятнаццаці гадоў, пераехаў у Маскву. Тады ж пачалося яго захапленне хіп-хопам, паралельна ён займаўся спевамі і танцамі. У сярэдняй школе прымаў удзел у школьных тэатральных пастаноўках. Скончыўшы школу з залатым медалём, Мельнікаў паступіў у МДУ на спецыяльнасць эканаміст-менеджар. У 2012 годзе абараніў дыплом і паступіў у аспірантуру.
Дэбютны альбом Мота выйшаў у студзені 2011 года і атрымаў назву «Remote». У лютым 2012 года ўбачыў свет другі альбом Мота — «Ремонт». У яго ўвайшло 11 трэкаў, а ў запісе прынялі ўдзел запрошаныя выканаўцы[1]. У сярэдзіне студзеня 2013 года Мот пакідае «Soul Kitchen» і становіцца артыстам лэйбла «Black Star Inc.». Далей Мот працаваў над сваім трэцім альбомам пад назвай «Чёрточка», які быў выпушчаны восенню 2013 года.
14 сакавіка 2016 года выйшаў чацвёрты студыйны альбом «Наизнанку»[2].
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
- Студыйныя альбомы
- 2011 — «Remote»
- 2012 — «Ремонт»
- 2014 — «Azbuka Morze»
- 2014 — «Наизнанку»
- 2016 — «92 дня»
- 2017 — «Добрая музыка клавиш»
- 2020 — «Парабола»
- Міні-альбомы
- 2013 — «Чёрточка»
- 2018 — «Какие люди в Голливуде (Или премия „Оскар“ с субтитрами)»
Зноскі
- Мот "Ремонт" . Rap.ru (1 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2013. Праверана 22 красавіка 2013.
- Мот «Наизнанку» (14 сакавіка 2016) "The-Flow.ru"
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads