Мошэ Бернштэйн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мошэ Бернштэйн
Remove ads

Мошэ Бернштэйн (1920, Бяроза[4] — 2006, Тэль-Авіў, Ізраіль) — яўрэйскі мастак.

Хуткія факты Мошэ Бернштэйн, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Мемарыяльная дошка Мошэ Бернштэйну ў Тэль-Авіве.

Нарадзіўся ў 1920 годзе ў Бярозе ў сям’і артадаксальных яўрэяў. Прафесійную адукацыю атрымаў у мастацкай акадэміі Вільні, дзе вучыўся з 1935 года. У 1939 годзе быў эвакуяваны ў Саратаў. Некалькі гадоў працаваў у калгасе, пазней падзарабляў мастаком у адной з вытворчых майстэрняў.

У 1947 годзе выехаў у Ізраіль. У жніўні 1948 года мабілізаваны ў войска абароны Ізраіля.

Памёр у 2006 годзе ў Тэль-Авіве.

Remove ads

Творчасць

У 1949 годзе стаў удзельнікам выстаўкі «Аманім алім» — «Мастакі-рэпатрыянты». Поўнае прызнанне атрымаў пасля персанальнай выстаўкі ў прэстыжнай тэль-авіўскай галерэі «Кац».

За 50 гадоў насычанай творчай працы адбылося звыш 50 выставак з яго ўдзелам. Яго працы некалькі разоў экспанаваліся ў Расіі, ЗША, Францыі, Нідэрландах і Італіі. У 1998 годзе карціны Бернштэйна экспанаваліся на міжнародным фэсце тэатру ў Парме (Італія), у 1999 годзе за «дакументацыю зніклага яўрэйскага свету» мастак атрымаў узнагароду Інстытута вывучэння Халакосту (Ізраіль)[5][6].

Remove ads

Зноскі

  1. Moshe Bernstein // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Moshe Bernstein // Information Center for Israeli Art — 1975. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2892902'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q46815'></a>
  3. Moshe Bernstein // RKDartists
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>
  4. Moshe Bernstein. The Israel Museum (англ.)
  5. Moshe Bernstein(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2021. Праверана 8 лістапада 2020.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads