Машэ Сафдзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Машэ Сафдзі (англ.: Moshe Safdie; нар. 14 ліпеня 1938, Хайфа, Палесціна, цяпер Ізраіль) — ізраільскі, канадскі і амерыканскі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Машэ Сафдзі нарадзіўся ў 1938 годзе ў горадзе Хайфа, старэйшы сын у сям’і выхадцаў з Сірыі. Бацька, Лявон, ураджэнец Алепа, гандляр тэкстылем. Маці, Рахель, з сям’і выхадцаў з Алепа, якая пасялілася ў Англіі, працавала сакратаром. Бацькі пазнаёміліся і пачалі сямейнае жыццё ў Палесціне. Ва ўзросце 15 гадоў Машэ Сафдзі пераехаў разам з бацькамі ў Манрэаль (Канада). Скончыў Універсітэт Мак-Гіла па спецыяльнасці «Архітэктура» ў 1961 годзе і практыкаваўся пад кіраўніцтвам Луіса Кана ў Філадэльфіі.
Калі яму было 24 гады, яго дыпломная праца была абрана для ажыццяўлення на Сусветнай выставе 1967 года (Expo 67), якая праходзіла ў Манрэалі. Гэты праект пад назвай Хабітат 67 (англ.: Habitat 67), уяўляе сабой жылы комплекс, збудаваны з аб’ёмных элементаў, якія ўстаноўлены на месца падобна блокам канструктара Lego. У 1967 годзе Машэ вярнуўся ў Ізраіль, дзе ўдзельнічаў у аднаўленні старога Іерусаліма. У 1978 годзе пераехаў у ЗША ў сувязі з выкладаннем у Гарвардскім універсітэце.
Пражывае ў Кембрыджы (Масачусетс, ЗША), з’яўляецца грамадзянінам Канады, Ізраіля і Злучаных Штатаў. Яго кампанія Moshe Safdie and Associates, Inc. мае філіялы ў Таронта і Іерусаліме.
Remove ads
Зноскі
- Moshe Safdie // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- https://www.safdiearchitects.com/people/moshe-safdie Праверана 15 жніўня 2019.
- Sapere Encyclopedia — De Agostini Editore, 2001. Праверана 15 жніўня 2019.
- www.aadfi.it Праверана 15 жніўня 2019.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads