Універсітэт імя Дж. Мак-Гіла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Універсітэт імя Дж. Мак-Гілаmap
Remove ads

Універсітэт імя Дж. Мак-Гіла (англ.: McGill University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Манрэаль у правінцыі Квебек, Канада.

Хуткія факты Універсітэт імя Дж. Мак-Гіла, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Заснаваны каралеўскай граматай у 1821 годзе, універсітэт носіць імя Джэймса Мак-Гіла, шатландскага гандляра і рабаўладальніка, па завяшчанні якога ў 1813 годзе заснавана вучэльня. Універсітэт ажыццяўляе навучанне на англійскай мове. Галоўны кампус знаходзіцца на схіле гары Маўнт-Роял у цэнтры Манрэаля, а другі кампус знаходзіцца ў 30 кіламетрах на захад ад галоўнага кампуса на аднайменным востраве. Універсітэт з’яўляецца адным з двух сябраў Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў, размешчаных па-за межамі ЗША. Універсітэт прапануе ступені і дыпломы па больш чым 300 напрамках навучання.

Выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта ўключаюць 12 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і 148 стыпендыятаў Родса, а таксама 159 стыпендыятаў Лорана, 18 мільярдэраў, тры прэм’ер-міністры Канады, два генерал-губернатары Канады і 15 суддзяў Вярхоўнага суда Канады. Сярод выпускнікоў вучэльні таксама 9 лаўрэатаў прэміі "Оскар", 13 лаўрэатаў прэміі "Грэмі", 13 лаўрэатаў прэміі "Эмі", чатыры лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі і 121 алімпіец з больш чым 30 медалямі.

Remove ads

Структура

  • Факультэт аграрных і экалагічных навук
  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт стаматалагічнай медыцыны і навук пра здароўе ротавай паражніны
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт інжынерыі
  • Факультэт права
  • Факультэт менеджменту
  • Факультэт медыцыны і навук пра здароўе
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Школа музыкі
  • Школа бесперапыннага навучання

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads