Мсціслаў Усеваладавіч

князь гарадзенскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мсціслаў Усеваладавіч — князь гарадзенскі ў XII стагоддзі.

Хуткія факты Мсціслаў Усеваладавіч, Смерць ...

Біяграфія

Сын гарадзенскага князя Усеваладкі. У 1167 годзе дапамог валынскаму князю Мсціславу Ізяславічу заняць кіеўскі сталец. У 1168 (1167?) годзе удзельнічаў у паходзе Мсціслава на полаўцаў. Пасля захопу Кіева ў 1169 годзе Андрэем Багалюбскім, Мсціслаў Усеваладавіч у 1170 годзе дапамог Мсціславу Ізяславічу на кароткі час аднавіць уладу над горадам, імаверна, хадзіў на полаўцаў, бо яго тысяцкі захоплены імі ў палон. У 1173 (1174?) годзе, напэўна, быў сярод гарадзенскіх князёў, якіх Багалюбскі прымусіў удзельнічаць у паходзе на Кіеў. Хадзіў на полаўцаў у 1183 (1184?) годзе з войскамі вялікага князя кіеўскага Святаслава Усеваладавіча.

Адны даследчыкі атаясняюць Гарадзен, якім валодаў Мсціслаў Усеваладавіч, з сучасным Гродна, другія — з Гарадной ў Столінскім раёне, трэція — лакалізуюць на Валыні.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads