Мужчынская зборная Даніі па гандболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Збо́рная Да́ніі па гандбо́ле (дацк.: Danmarks håndboldlandshold) — мужчынская нацыянальная зборная Даніі, якая прадстаўляе дзяржаву на міжнародных спаборніцтвах па гандболе. Склад каманды вызначае Дацкая гандбольная федэрацыя. Гандбольная зборная Даніі — двухразовы чэмпіён Еўропы (2008, 2012) і лідар па колькасці медалёў чэмпіянатаў Еўропы (5).

Хуткія факты Спартыўныя ўзнагароды ...
Remove ads

Гісторыя

Гандбол — другі па папулярнасці від спорту ў Даніі пасля футбола. У 2003 Дацкая гандбольная федэрацыя мела больш за 146 000 членаў.

Чэмпіянат свету 2007 года

У 2007 Данія брала ўдзел у Чэмпіянаце свету ў Германіі, дзе яны трапілі ў групу E разам з Анголай, Венгрыяй і Нарвегіяй. Атрымаўшы перамогі ў матчах з Анголай і Нарвегіяй, Данія выйшла ў асноўны раўнд, дзе трапіла ў групу з Харватыяй, Чэхіяй, Расіяй, Венгрыяй і дзейным чэмпіёнам — Іспаніяй.

Пачаўшы з паражэнні ад Харватыі, Данія перамагла ва ўсіх астатніх матчах. У чвэрцьфінале датчане перамаглі Ісландыю з мінімальнай розніцай 42:41, аднак у паўфінале саступілі Польшчы 36:33. У матчы за 3-е месца каманда перамагла Францыю 34:27 і заваявала бронзу.

Лінейны датчан Мікаэль Вестэргард Кнудсен увайшоў у склад зборнай усіх зорак чэмпіянату.

Чэмпіянат Еўропы 2008 года

Тры разы запар заняўшы трэція месцы чэмпіянатаў Еўропы, зборная Даніі нарэшце ў 2008 года ў Нарвегіі заваявала золата. Толькі аднойчы каманда саступіла зборнай гаспадароў у зацятым дэрбі. У фінале Данія перамагла Харватыю 24:20. Варатар Каспер Віт і крайні Ларс Крысціянсен былі ўключаны ў зборную ўсіх зорак, а Ларс Крысціянсен яшчэ стаў і найлепшым бамбардзірам турніру.

Чэмпіянат Еўропы 2010 года

Дзейныя чэмпіёны былі фаварытамі і на гэтым чэмпіянаце. Аднак Данія не выйшла ў асноўны раўнд, саступіўшы Ісландыі і Харватыі і задаволіўшыся перамогай над Іспаніяй 34:27 у матчы за 5-е месца.

Чэмпіянат свету 2011 года

У 2011 года ў Германіі, атрымаўшы 9 перамог запар, Данія ўпершыню за 44 гады выйшла ў фінал Чэмпіянату свету. У апошнім матчы датчане саступілі Францыі 35:37 у авертайме. Такім чынам, на той час Францыя валодала ўсімі трыма тытуламі: чэмпіёнаў Еўропы, Алімпійскіх гульняў і свету.

Чэмпіянат Еўропы 2012 года

На Чэмпіянаце Еўропы зборная Даніі зноў была адной з фаварытак як віцэ-чэмпіён свету. Аднак у групе яна саступіла Сербіі і Польшчы, прайшоўшы ў асноўны раўнд без заробленых пунктаў і павінна была не толькі перамагаць ва ўсіх матчах, але і спадзявацца на спрыяльныя вынікі іншых зборных. У апошнім туры толькі перамога Польшчы над Германіяй магла ўратаваць Данію, і Польшча атрымала цяжкую перамогу 33:32. Даніі заставалася проста перамагчы Швецыю, і з гэтай перамогай (31:24) Данія стала першай зборнай у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы, якая здолела выйсці ў паўфінал, маючы 0 пунктаў пасля групавога раўнду.

У паўфінале зборная Даніі зноў сустрэлася з іспанцамі, як гэта здарылася на мінулагоднім чэмпіянаце свету-2011. Данія зноў была мацнейшаю (25:24), а ў фінале ў малавыніковым матчы перамагла Сербію 21:19. Гэта зрабіла Данію першай гандбольнай зборнай, якая стала чэмпіёнам Еўропы пасля таго, як выйшла ў асноўны раўнд з 0 пунктаў.

Чэмпіянат свету 2013 года

Дзейны чэмпіён Еўропы трапіў у групу B з Расіяй, Ісландыяй, Македоніяй, Катарам і Чылі. Датчане перамаглі ва ўсіх матчах, у 1/8 без праблем адолеўшы Туніс 30:23. Першая палова чвэрцьфінальнага матча супраць Венгрыі скончылася з камфортным лікам 18:11, аднак у другой палове завязалася напружаная барацьба; тым не менш Данія здолела атрымаць перамогу 28:26. Другі раз запар зборная Даніі выйшла ў паўфінал спаборніцтва, дзе сустрэлася з Харватыяй, якая выбіла з розыгрышу дзейных чэмпіёнаў, французаў. Нягледзячы на гэта, Данія правяла найлепшы свой матч на чэмпіянаце, перамогшы 30:24 і другі раз запар дасягнуўшы фіналу.

У фінале іх чакала зборная гаспадароў — Іспанія. Гэты матч стаў кашмарам зборнай Даніі, якая саступіла з непрыстойнай розніцай у 16 галоў, двойчы запар аступіўшыся ў фіналах чэмпіянатаў свету.

Remove ads

Храналогія выступаў

Чэмпіянат свету

Больш інфармацыі Рок, Раўнд ...
*Сюды ўключаныя і матчы плэй-оф, якія скончыліся серыяй пенальці.

Чэмпіянат Еўропы

Больш інфармацыі Рок, Раўнд ...
*Сюды ўключаныя і матчы плэй-оф, якія скончыліся серыяй пенальці.
**Залаты фон — каманда перамагла ў спаборніцтве. Чырвоны прамавугольнік — чэмпіянат праводзіўся на радзіме.

Алімпійскія гульні

  1. 1972 — 13-е месца
  2. 1976 — 8-е месца
  3. 1980 — 9-е месца
  4. 1984 — 4-е месца
  5. 1988 — Не выступалі
  6. 1992 — Не выступалі
  7. 1996 — Не выступалі
  8. 2000 — Не выступалі
  9. 2004 — Не выступалі
  10. 2008 — 7-е месца
  11. 2012 — 6-е месца
Remove ads

Актуальны склад

Склад на Чэмпіянаце Еўропы 2014 года.

Галоўны трэнер: Ульрык Вільбек

Больш інфармацыі Нумар, Імя ...

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads