Музей беларускага народнага мастацтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музей беларускага народнага мастацтва — філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, размешчаны ў Касцёле Святога Мацвея Апостала ў вёсцы Аколіца Мінскага раёна.
Remove ads
Гісторыя


Ідэя стварэння музея ў разбураным Крыжагорскім касцёле належала намесніку дырэктара па навуцы Дзяржаўнага мастацкага музея БССР І. М. Паньшынай і старэйшаму навуковаму супрацоўніку аддзела дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Т. І. Сцёпінай. Канцэпцыю рэстаўрацыі і размяшчэння экспазіцыі ў культавым будынку падтрымала дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея Алена Васільеўна Аладава. Першапачаткова касцёл было вырашана знесці, бо страты будынка складалі звыш 80 %. Знішчэнню Крыжагорскага касцёла перашкодзіла асабістае ўмяшанне кіраўніка БССР П. М. Машэрава[1].
Групу рэстаўратараў узначаліла архітэктар Л. У. Паўлава. Да асноўнага аб’ёму будынка з боку апсіды быў дабудаваны прамавугольны ў плане аб’ём (арх. В. М. Аладаў), дзе размясціліся дадатковыя выставачныя плошчы і бытавыя памяшканні[1].
Музей у рэканструяваным будынку адкрыўся ў 1979 г.
Remove ads
Экспазіцыя



Экспазіцыя музея знаёміць з традыцыйным народным мастацтвам беларусаў XVI — пачатку XX ст. і з творамі сучасных майстроў, якія працуюць у найбольш распаўсюджаных відах народнага мастацтва: ткацтве, ганчарстве, разьбе і роспісу па дрэве, пляценню з саломы і лазы[1].
У экспазіцыі прадстаўлены традыцыйныя касцюмы канца XIX — пачатку XX ст., ручнікі і дэкаратыўныя тканіны XX стагоддзя з розных рэгіёнаў Беларусі[1].
Побач з традыцыйным бытавым начыннем экспануюцца выдатны прыклад высокаразвітога мастацтва пляцення з саломы — царскія вароты канца XVIII — пачатку XX стагоддзя, у якіх выкарыстана некалькі элементаў пляцення, з якіх складаецца мудрагелісты ўзор з зубчыкаў і квадратаў розных памераў. Аправай служыць салома, якая імітуе золата, а кавалачкі каляровай тканіны, што змешчаны ў сярэдзіну кожнага квадрата, замянілі каштоўныя камяні[1].
Прадстаўлены творы сельскіх майстроў з вёсак Нягневічы, Забалацце, Мяжэвічы, якія стварылі разбяныя царскія вароты і скульптуры XVIII — пачатку XX стагоддзя. У іх захоўваюцца агульныя рысы, веданне пластычных уласцівасцей матэрыялу[1].
Сучаснае мастацтва разьбы па дрэве прадстаўлена работамі вядомых у рэспубліцы самадзейных разьбяроў — А. Ф. Пупко, В. В. Альшэўскага, К. К. Казялко, якія працягваюць слаўныя традыцыі беларускай разьбы[1].
Ганчарныя вырабы ў калекцыі музея адносяцца да XX стагоддзя. Чыгуны і макітры для прыгатавання ежы, міскі, збаны і гладышы для малака, глякі і слоікі для захоўвання прадуктаў, свістулькі і гліняныя цацкі ўпрыгожаны самымі простымі спосабамі: абваркай, томленасцю, роспісам па тэракотавай паверхні, пакрыццём палівай. Бытавое ганчарнае начынне амаль не мае роспісу[1].
Асаблівую групу помнікаў у экспазіцыі складаюць вырабы Івянецкай фабрыкі, вядучага цэнтра мастацкага ганчарства ў Беларусі. У музеі прадстаўлены работы аднаго са стваральнікаў арцелі — В. Ф. Кулікоўскага, а таксама І. М. Маўчановіча, М. М. Звярко, А. В. Пракаповіча, якія адраджаюць забытае мастацтва вырабу фігурных пасудзін у выглядзе бараноў, мядзведзяў, зуброў[1].
- Царскія вароты
- Царскія вароты
- Царскія вароты
- Царскія вароты
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads